РУДЭРА́ЛЬНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

[ад лац. rudus (ruderis) друз, буд. смецце], смеццевыя расліны, якія растуць каля будынкаў, на пустках, уздоўж шляхоў зносін і на падобных другасных (не палявых) месцах. Пераважна нітрафілы. Часта маюць прыстасаванні, якія дазваляюць ім пазбегнуць знішчэння чалавекам і жывёламі (непрыкметны выгляд, ядавітыя рэчывы, шыпы, жыгучыя валаскі і інш.). На Беларусі больш за 350 відаў з родаў аксамітнік, блёкат, вапнаўка, вярблюдка, герань, дурнап’ян, дурнічнік, крапіва і інш. Разам з сегетальнымі раслінамі складаюць групу пустазелля.

В.​М.​Прохараў.

т. 13, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

únauffällig a непрыкме́тны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

imperceptible

[,ɪmpərˈseptəbəl]

adj.

непрыкме́тны; нязна́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

niepozorny

несамавіты, непрыкметны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niewidoczny

непрыкметны, нябачны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niewidzialny

непрыкметны, нябачны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niepokaźny

несамавіты, непрыкметны; нязначны;

niepokaźny wygląd — непрыкметны з выгляду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

unremarkable [ˌʌnrɪˈmɑ:kəbl] adj. невыбі́тны; звыча́йны, нічы́м непрыкме́тны;

an unremarkable life звыча́йнае жыццё

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unobtrusive

[,ʌnəbˈtru:sɪv]

adj.

недаку́члівы, сьці́плы; непрыкме́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

únansehnlich a несамаві́ты, непрыкме́тны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)