афро́нт

(фр. affront)

уст. публічная знявага; неспадзяваная непрыемнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

падсе́дзець, -е́джу, -е́дзіш, -е́дзіць; -е́дзь; зак., каго (разм.).

Пашкодзіць каму-н. у чым-н., зрабіць непрыемнасць.

П. калегу па службе.

|| незак. падсе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; зак. (разм.).

Прычыніць непрыемнасць, даняць, дапячы чым-н.; абрыдаць.

Д. да нутра.

Сварка гэта ўжо дадзела.

|| незак. дадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыго́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -го́д, ж.

1. пераважна мн. Адсутнасць, недахоп неабходных выгод.

Невыгоды кватэры.

2. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча (разм.).

Невыгоды жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагро́за, -ы, мн. -ы, -ро́з, ж.

1. Запалохванне, абяцанне зрабіць непрыемнасць, зло.

Не звяртаць увагі на пагрозы.

2. Магчымая небяспека.

П. смерці.

План быў пад пагрозай зрыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неудово́льствие ср. нездаво́ленасць, -ці ж.; (неприятность) непрые́мнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удружы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак., каго-што каму і без дап.

Аказаць сяброўскую паслугу; узычыць.

Удружы мне, суседка, расады.

Вось дык удружыў! (гаворыцца іранічна ў знач.: зрабіў шкоду, непрыемнасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразі́ць, гражу́, гро́зіш, гро́зіць; незак.

1. каму чым. Абяцаць зрабіць каму-н. непрыемнасць.

Г. турмой.

2. каму і без дап. Рабіць пагражальны жэст.

Г. пальцам.

|| зак. прыгразі́ць, -гражу́, -гро́зіш, -гро́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bombshell [ˈbɒmʃel] n.

1. infml нечака́ная на віна́ або́ непрые́мнасць

2. бо́мба; грана́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nannehmlichkeit

f -, -en непрые́мнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)