diabelny

разм. невымерны, непамерны; велічэзны; страшэнны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

immeasurable

[ɪ,meʒərəbəl]

adj.

нязьме́рны, невыме́рны, непаме́рны, бязьме́жны

immeasurable faith — нязьме́рная ве́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

незлічо́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка або немагчыма палічыць; непамерны па колькасці. Па роўнай, бліскучай стужцы асфальту віруе незлічоны паток машын. Хведаровіч. Незлічонае птушынае царства на розныя галасы славіла радасць існавання, першы майскі дзень. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unmeasured

[ʌnˈmeʒərd]

adj.

1) нявы́мераны; неабся́жны, бязьме́рны; непаме́рны, ве́льмі вялі́кі

2) нестрыма́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Раз’юры́цца ’разгуляцца’, ’раззлавацца, раз’юшыцца’ (Нас.; ашм., іўеў., Сл. ПЗБ), ’раздурэцца’, ’разгуляцца’ (Сцяшк. Сл.), разъюры́тсь ’раздражніць’ (Шпіл.), разʼюры́цца ’распаліцца палавой страсцю’, разʼюраны ’той, каго ахапіў непамерны шал’ (слонім., Жыв. НС), розʼюры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС). Ад раз- і юр, юры́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unermsslich, nermesslich

1. a неабся́жны, бязме́жны, веліза́рны, непаме́рны

2. adv неабся́жна, бязме́рна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жахлі́ва, жахлі́вы

1. (страшны) schrcklich, frchtbar, fürchterlich, entstzlich, gräulich;

2. разм. (непамерны) furchtbar, schrecklich; mßlos, ngeheuerlich; nerträglich (пра болъ і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цяжа́р, ‑у, м.

1. Вага чаго‑н. (звычайна цяжкага). Пад цяжарам .. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. [Чалавек] грудзьмі, жыватом, усім цяжарам свайго цела ўпаў на спіну леапарду. Караткевіч.

2. Цяжкая ноша, груз вялікай вагі. Цяжары падвозіць, Як волат нястомны, Наш «МАЗ» — грузавік Дваццаціпяцітонны. Нядзведскі. // У спорце — снарады для падымання.

3. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым‑н. адказным, непрыемным і пад. Цяжар няволі. Цяжар турбот. Цяжар вайны. □ Гады праз два калгас узбуйніўся, і Шалюта адразу пачуў на сваіх плячах непамерны цяжар гаспадарскіх клопатаў. Дуброўскі.

4. Адчуванне (звычайна непрыемнае) чаго‑н. цяжкага (у целе, галаве і пад.). Распраналася яна [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела. Мележ. Ва ўсім целе і асабліва ў нагах адчуваўся нейкі цяжар. Кулакоўскі. // перан. Тое, што гняце, прыгнятае, выклікае сумны, змрочны настрой. І лепш аддайся светлым марам, Каб месца не было жальбе, Калі каханне не цяжарам, А песняю жыве ў табе. Астрэйка. Кожны раз, як душа натоміцца, Я, каб скінуць з яе цяжар, Прыпадаю да Вашых томікаў — Вашых думак і Вашых мар. Тармола. І чуцен ціхі сэрца голас, Хоць на душы ва ўсіх цяжар. Дзень добры, друг, Наш бацька Колас — Народа нашага пясняр! Прыходзька. Прыгінае і самых высокіх Да зямлі вечны цяжар гадоў. І цішэюць, цішэюць крокі У людзей і старых гарадоў. Сіпакоў.

•••

Цэнтр цяжару гл. цэнтр.

Скінуць цяжар гл. скінуць.

Цяжар з душы спадзе — пра пачуццё палёгкі, якое наступае пасля вызвалення ад таго, што гняло, заклапочвала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)