Я́ДРЫ КАНДЭНСА́ЦЫІ,

найдрабнейшыя нейтральныя часціцы або іоны, на якіх адбываецца кандэнсацыя пары і ўтвараюцца кроплі воблакаў і туманаў. Я.к. служаць гіграскапічныя часціцы, якія маюць хларыды, сульфаты, сульфіды, нітраты і нітрыты. Іх памер 10​−7 — 10​−5 см, канцэнтрацыя ў сярэднім у 1 см³ над акіянам 10​3, над сушай па-за гарадамі 10​4, у гарадах ~1,5∙10​5. З вышынёй канцэнтрацыя Я.к. звычайна памяншаецца.

т. 18, кн. 1, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІ́ДЫ КІСЛО́Т,

вытворныя кіслародазмяшчальных кіслот, у малекуле якіх гідраксільная група ОН замешчана амінагрупай NH2. Нейтральныя рэчывы. Аміды кіслот неарганічныя: сульфамінавая к-та H2NSO2OH, трыамідафосфарная к-та OP(NH2)3. Да амідаў кіслот арган. належаць: фармамід, ацэтамід CH3CONH2, мачавіна, акрыламід і інш. Вядомы аміды сульфакіслот (напр., бензолсульфамід C6H5SO2NH2). Аміды кіслот атрымліваюць дэгідратацыяй амоніевых соляў ці ўзаемадзеяннем аміяку або амінаў з вытворнымі адпаведных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сульфмідных прэпаратаў і поліамідаў.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

глюо́ны

(ад англ. glue = клей)

электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕТАІ́НЫ, цвітэр-іоны,

унутраныя солі хім. злучэнняў, якія маюць карбаксільную групу (-COOH) і чацвярцічны атам азоту ці трацічныя атамы кіслароду і серы, напр. (CH3)3N+CH2COO​−; біпалярныя іоны арган. злучэнняў. Нейтральныя малекулы, у якіх процілеглыя эл. зарады прасторава раз’яднаны. Існуюць у прыродзе як форма амінакіслот у крышталях і водных растворах, як прамежкавыя рэчывы азоцістага абмену многіх раслін і жывёл. Сінт. бетаіны — паверхневаактыўныя рэчывы; выкарыстоўваюцца як эмульгатары палімерызацыі, дыспергатары, антыстатыкі, змочвальнікі ў папяровай, гарбарнай, тэкст. і металаапр. прам-сці.

т. 3, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІНАСПІРТЫ́,

арганічныя аліфатычныя злучэнні, малекула якіх мае амінагрупу NH2 і гідраксільную групу OH; CnH2n(NH2)OH. Масляністыя вадкасці з уласцівасцямі асноў. З мінер. і моцнымі карбонавымі кіслотамі ўтвараюць крышт. солі, з вышэйшымі тлустымі кіслотамі і іх эфірамі — нейтральныя прадукты (мыла). Атрымліваюць дзеяннем аміяку або амінаў на аксіды алефінаў. Выкарыстоўваюцца (асабліва этаноламіны) у вытв-сці мыйных сродкаў, эмульгатараў, касметычных і лек. прэпаратаў. Да вытворных амінаспіртоў належаць эфедрын, гармон L-адрэналін і халін, якія адыгрываюць важную ролю ў абмене рэчываў жывых арганізмаў.

т. 1, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́ды (курорт и водные пространства) во́ды, -даў ед. нет;

лечи́ться на во́дах лячы́цца на во́дах;

нейтра́льные во́ды нейтра́льныя во́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СЦЫНТЫЛЯЦЫ́ЙНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,

адзін з дэтэктараў ядзерных часціц, асн. элементы якога — сцынтылятар і фотаэлектронны памнажальнік (ФЭП). Для змяншэння страт святла сцынтылятар прыклейваюць да катода ФЭП ці злучаюць з ім з дапамогай святлаводаў.

Зараджаная часціца, што праходзіць праз сцынтылятар, разам з іанізацыяй узбуджае атамы і малекулы рэчыва, якія пры вяртанні ў асн. стан выпрамяняюць фатоны. Фатоны выбіваюць электроны з катода ФЭП, у выніку чаго ўзнікае імпульс току, які ўзмацняецца і рэгіструецца лічыльнікам. Нейтральныя часціцы (нейтроны, гама-кванты і інш.) рэгіструюцца за кошт другасных зараджаных часціц, якія ўтвараюцца пры іх узаемадзеянні з атамамі сцынтылятара.

т. 15, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІГА́НДЫ (ад лац. ligo звязваю),

малекулы ці іоны, непасрэдна злучаныя з цэнтр. атамам у комплексных злучэннях.

Звычайна Л. з’яўляюцца аніёны (напр., гідраксіл OH​−, астачы азотнай NO3​−, салянай Cl, сінільнай CN​− кіслот) ці нейтральныя малекулы, якія маюць атамы кіслароду, азоту, фосфару, крэмнію, мыш’яку або кратныя сувязі (напр., неарган. малекулы — аксід вугляроду CO у карбанілах металаў, аміяк NH3; арган. злучэнні — аміны, спірты, алефіны). У каардынацыйнай сферы комплексаўтваральніка Л. можа займаць адно (т.зв. монадэнтатныя Л.) ці некалькі месцаў (полідэнтатныя Л., якія злучаны з цэнтр. атамам праз некалькі атамаў Л.). Комплексы з полідэнтатнымі Л. наз. хелатнымі (гл. Хелатныя злучэнні).

т. 9, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭКАМБІНА́ЦЫЯ ў фізіцы,

звязванне свабодных носьбітаў зараду процілеглага знака; працэс, адваротны іанізацыі. Напр., у выніку Р. электронаў і дадатна зараджаных іонаў (катыёнаў) у газавай плазме ўтвараюцца нейтральныя атамы ў асноўным ці ўзбуджаным стане (гл. Узроўні энергіі). У крышт. паўправадніках Р. дэлакалізаваных электрона і дзіркі (электроннай вакансіі) адбываецца ў выніку пераходу электрона з зоны праводнасці ў валентную зону (гл. Зонная тэорыя). Пры гэтым лішак энергіі можа вылучацца ў выглядзе выпрамянення фатонаў (выпрамяняльная Р.; вызначае механізм дзеяння паўправадніковых лазераў і святловыпраменьвальных дыёдаў) ці безвыпрамяняльна перадавацца ваганням крышт. рашоткі, дамешкавым атамам і інш.

М.​А.​Паклонскі.

т. 13, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКСТРАГЕ́НТЫ (ад экстра... + агент),

вадкія або парападобныя растваральнікі, якім уласціва здольнасць выцягваць, экстрагаваць які-н. кампанент з сумесей вадкіх і цвёрдых рэчываў.

Э. з’яўляюцца галагеназмяшчальныя вуглевадароды, спірты, эфіры і інш. Найб. пашыраныя Э.: нейтральныя — фосфарарган. злучэнні (трыбутылфасфат, фасфінаксіды, нафтавыя сульфаксіды); кіслыя — фосфарарган. кіслоты, алкілфенолы; асноўныя — солі трыактыламіну, чацвярцічных амоніевых, фасфоніевых, арсоніевых асноў, першасныя і другасныя аміны; кіслыя хелатыравальныя — аксіаксімы, алкілаксіхіналіны. Асн. патрабаванні да Э.: утварэнне з рэчывам, што экстрагуецца, хім. сувязі; высокая выбіральнасць; высокая хім. ўстойлівасць; нізкая растваральнасць у вадзе; сумяшчальнасць з разбавіцелямі; негаручасць або дастаткова высокая т-ра ўзгарання.

т. 18, кн. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)