Нейтральныя расліны 10/619

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

нейтра́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нейтра́льны нейтра́льная нейтра́льнае нейтра́льныя
Р. нейтра́льнага нейтра́льнай
нейтра́льнае
нейтра́льнага нейтра́льных
Д. нейтра́льнаму нейтра́льнай нейтра́льнаму нейтра́льным
В. нейтра́льны (неадуш.)
нейтра́льнага (адуш.)
нейтра́льную нейтра́льнае нейтра́льныя (неадуш.)
нейтра́льных (адуш.)
Т. нейтра́льным нейтра́льнай
нейтра́льнаю
нейтра́льным нейтра́льнымі
М. нейтра́льным нейтра́льнай нейтра́льным нейтра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нейтра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нейтра́льны нейтра́льная нейтра́льнае нейтра́льныя
Р. нейтра́льнага нейтра́льнай
нейтра́льнае
нейтра́льнага нейтра́льных
Д. нейтра́льнаму нейтра́льнай нейтра́льнаму нейтра́льным
В. нейтра́льны (неадуш.)
нейтра́льнага (адуш.)
нейтра́льную нейтра́льнае нейтра́льныя (неадуш.)
нейтра́льных (адуш.)
Т. нейтра́льным нейтра́льнай
нейтра́льнаю
нейтра́льным нейтра́льнымі
М. нейтра́льным нейтра́льнай нейтра́льным нейтра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

добразычлі́ва-нейтра́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. добразычлі́ва-нейтра́льны добразычлі́ва-нейтра́льная добразычлі́ва-нейтра́льнае добразычлі́ва-нейтра́льныя
Р. добразычлі́ва-нейтра́льнага добразычлі́ва-нейтра́льнай
добразычлі́ва-нейтра́льнае
добразычлі́ва-нейтра́льнага добразычлі́ва-нейтра́льных
Д. добразычлі́ва-нейтра́льнаму добразычлі́ва-нейтра́льнай добразычлі́ва-нейтра́льнаму добразычлі́ва-нейтра́льным
В. добразычлі́ва-нейтра́льны (неадуш.)
добразычлі́ва-нейтра́льнага (адуш.)
добразычлі́ва-нейтра́льную добразычлі́ва-нейтра́льнае добразычлі́ва-нейтра́льныя (неадуш.)
добразычлі́ва-нейтра́льных (адуш.)
Т. добразычлі́ва-нейтра́льным добразычлі́ва-нейтра́льнай
добразычлі́ва-нейтра́льнаю
добразычлі́ва-нейтра́льным добразычлі́ва-нейтра́льнымі
М. добразычлі́ва-нейтра́льным добразычлі́ва-нейтра́льнай добразычлі́ва-нейтра́льным добразычлі́ва-нейтра́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лая́льны, -ая, -ае.

Які выражае добразычліва-нейтральныя адносіны да каго-, чаго-н.; карэктны.

Л. чалавек.

Лаяльныя адносіны.

|| наз. лая́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГЛІКАЛІПІ́ДЫ (ад грэч. glykys салодкі + lipos тлушч),

тлушчападобныя рэчывы, у якіх ёсць вугляводы. У залежнасці ад структуры тлушчавай часткі адрозніваюць нейтральныя глікаліпіды (мона- і дыгліказілдыгліцэрыды, алігацукрыды, ацыліраваныя высокамалекулярнымі разгалінаванымі тлушчавымі к-тамі), глікасфінгаліпіды (гангліязіды, цэрэбразіды), глікафосфаліпіды (дыэфіры фосфарнай к-ты). Нейтральныя глікаліпіды выконваюць структурныя функцыі ў фотасінтэтычных арганоідах, вызначаюць сералагічную функцыю мікраарганізмаў. Глікасфінгаліпіды і глікафосфаліпіды ўваходзяць у састаў біял. мембран, адыгрываюць значную ролю ў з’явах міжклетачнай адгезіі, валодаюць імуннымі ўласцівасцямі.

т. 5, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЙТРА́ЛЬНАЯ ЛЕ́КСІКА,

лексіка, якая абслугоўвае ўсе стылі мовы. Складае аснову слоўнікавага складу вуснай і пісьмовай мовы. Да Н.л. адносяцца словы розных часцін мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі, займеннікі, лічэбнікі (усе), злучнікі і інш., акрамя выклічнікаў. Н.л. не мае стылістычнай і экспрэсіўнай афарбоўкі і служыць фонам стылістычнай кваліфікацыі лексікі, што ў лексікаграфіі абазначаецца спец. паметамі (разм., кніжн., навук. і інш.). Нейтральныя словы суадносяцца са словамі інш. стыляў мовы: «біць» і размоўнае «таўчы», «лупіць»; «ваенны» і ўстарэлае, высокае «ратны». Паміж Н.л. і лексікай, замацаванай за пэўнымі стылямі мовы, не існуе рэзкай мяжы. Мнагазначныя словы ў адным значэнні могуць выступаць як нейтральныя, у другім — як замацаваныя за пэўным стылем мовы; у кантэксце нейтральныя словы набываюць пэўную стылістычную ці экспрэсіўную афарбоўку: «Дарога па лесе была разбітая і гразкая. Шафёр баяўся сесці і тры доўгія кіламетры стагнаў: — Тут сярод ночы сядзеш-пакукуеш» (І.​Шамякін).

Літ.:

Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994;

Беларускае слова ў тэксце і ў сістэме мовы. Мн., 1994.

А.​А.​Гіруцкі.

т. 11, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЮО́НЫ (ад англ. glue клей),

электрычна нейтральныя часціцы з нулявой масай спакою і спінам 1, якія характарызуюцца спецыфічным квантавым лікам — ко́леравым зарадам (колерам). Глюоны з’яўляюцца пераносчыкамі моцнага ўзаемадзеяння паміж кваркамі і «склейваюць» іх у адроны.

т. 5, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плацэ́ба

(лац. placebo = спадабаюся)

лекавая форма, якая змяшчае нейтральныя рэчывы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАГНІ́ТНЫ ЛАНЦУ́Г,

сукупнасць крыніц магнітнага патоку, ферамагн. цел і асяроддзяў, якія ствараюць і прапускаюць (накіроўваюць, замыкаюць) магн. паток. Бываюць палярызаваныя (магн. паток ствараецца пастаяннымі магнітамі) і нейтральныя (эл. токам), замкнёныя (магн. паток цалкам праходзіць у ферамагн. целах) і з зазорам (напр., паветраным). З’яўляюцца часткай трансфарматараў, эл. машын, прылад, апаратаў і інш. Гл. таксама Магнітаправод.

т. 9, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)