Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай і бурклівай ведзьмы.Чорны.// Які вызначаецца нездаволенасцю, раздражненнем. Бурклівы голас, тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Únmutm -s нездаво́ленасць, абурэ́нне;
im érsten ~ з гара́чкі; пагарачы́ўшыся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
в его́ слова́х сквози́ло неудово́льствие у яго́ сло́вах заўважа́лася (віда́ць была́, прагля́двала) нездаво́ленасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыгне́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прыгнесці.
2.узнач.прым. Які церпіць прыгнёт, уціск, эксплуатуецца. Расцвіўшай грэчкай пахне родны край, у час майго маленства і юнацтва — прыгнечанае, бунтарнае Наднямонне.Брыль./узнач.наз.прыгне́чаны, ‑ага, м.Змагацца за волю вядзі [песня] ўсіх бяздольных, Мільёны прыгнечаных і беспрацоўных, Мільёны рабочых, сялян, паднявольных.Танк.// Які церпіць прыніжэнні, здзекі; пакрыўджаны, няшчасны. [Паўлу Паўлавічу] да слёз стала шкада сябе, бездапаможнага, прыгнечанага, і жыццё ўласнае здалося яшчэ больш недарэчным і немагчымым.Шамякін.
3.перан.; узнач.прым. Цяжкі, змрочны (пра стан, настрой). Нелады і непрыемнасці не аднойчы выклікалі ў Паходні прыгнечаны настрой, нездаволенасць.Хадкевіч.
4.перан.; узнач.прым. Якога штосьці гняце; моцна засмучаны, занепакоены чым‑н. [Андрэй] пайшоў дадому прыгнечаны. «Чаму Каця нічога не сказала.., што сёння раніцай пойдзе дадому? Што пра яе ведае Стэфа, чаму не дагаворвае?..»Чарнышэвіч.Кожны раз [Віця] прыходзіла з бальніцы прыгнечаная, са слязьмі...Новікаў.// Які выяўляе цяжкі, змрочны стан, настрой. Усе мелі прыгнечаны выгляд, былі пахмурымі, злёгку ўздрыгвалі ад перадранішняга халадку.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў. Коні скубуць дзяцеліну, гучна і часта фыркаюць.Сачанка.Сынок — каржакаваты, шыракаплечы дзяцюк, смачна мыўся, фыркаў у кутку над шырокім тазам, а старая ставіла на стол.Няхай.Спачатку зубры абменьваліся грознымі позіркамі, хадзілі адзін вакол аднаго схіліўшы магутныя цяжкія галовы, і толькі сярдзіта фыркалі.В. Вольскі.//Разм. Смеючыся, утвараць гукі носам, губамі. Дзяўчаты нашы непрыкметна пераглядаюцца, Вольга фыркае ў кулак.Васілевіч.
2. Перарывіста, з шумам выпускаць пару, газ, паветра. [Машына] фыркала, пускала сінія клубы дыму і коўзалася на месцы.Новікаў.// Утвараць гук, падобны гуку паветра, што выпускаецца з шумам. Вада спрабуе дужацца з марозам, То фыркае, то пеніцца ў вірах.Свірка.За пераборкай.. чмялямі гулі электрычныя машынкі і нездаволена фыркалі пульверызатары.Корбан.
3.перан.Разм. Злавацца, выказваць нездаволенасць чым‑н. Ася, злосна фыркнуўшы, адрэзала: — А я ўсё роўна паеду. [Сакратар:] — Ты вось не фыркай, а бяжы ў банк.Асіпенка.[Зіна:] А калі будзеш фыркаць, то падумаем яшчэ, ці захочацца нам жыць з табой у адным пакоі.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)