прыгнечаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыгнесці.

2. у знач. прым. Які церпіць прыгнёт, уціск, эксплуатуецца. Расцвіўшай грэчкай пахне родны край, у час майго маленства і юнацтва — прыгнечанае, бунтарнае Наднямонне. Брыль. / у знач. наз. прыгнечаны, ‑ага, м. Змагацца за волю вядзі [песня] ўсіх бяздольных, Мільёны прыгнечаных і беспрацоўных, Мільёны рабочых, сялян, паднявольных. Танк. // Які церпіць прыніжэнні, здзекі; пакрыўджаны, няшчасны. [Паўлу Паўлавічу] да слёз стала шкада сябе, бездапаможнага, прыгнечанага, і жыццё ўласнае здалося яшчэ больш недарэчным і немагчымым. Шамякін.

3. перан.; у знач. прым. Цяжкі, змрочны (пра стан, настрой). Нелады і непрыемнасці не аднойчы выклікалі ў Паходні прыгнечаны настрой, нездаволенасць. Хадкевіч.

4. перан.; у знач. прым. Якога штосьці гняце; моцна засмучаны, занепакоены чым‑н. [Андрэй] пайшоў дадому прыгнечаны. «Чаму Каця нічога не сказала.., што сёння раніцай пойдзе дадому? Што пра яе ведае Стэфа, чаму не дагаворвае?..» Чарнышэвіч. Кожны раз [Віця] прыходзіла з бальніцы прыгнечаная, са слязьмі... Новікаў. // Які выяўляе цяжкі, змрочны стан, настрой. Усе мелі прыгнечаны выгляд, былі пахмурымі, злёгку ўздрыгвалі ад перадранішняга халадку. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)