узлёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. узляцець.

2. перан., чаго. Уздым, натхненне (высок.).

У. сіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натхні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -німся, -ніце́ся, -ня́цца; зак.

Адчуць натхненне; прыйсці ў стан душэўнага ўздыму.

|| незак. натхня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узды́м, -у, м.

1. гл. узняцца, узняць.

2. перан. Развіццё, рух наперад.

У. навукі.

3. перан. Натхненне, прыліў энергіі.

Творчы ў.

Працаваць з уздымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

natchnienie

н. натхненне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pathos [ˈpeɪθɒs] n.

1. па́лкае натхне́нне, узды́м, энтузія́зм, імпэ́т

2. па́фас

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

му́за, -ы, мн. -ы, муз, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.

2. перан. Крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само творчае натхненне (кніжн.).

М. яго змоўкла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІНСПІРА́ЦЫЯ (ад лац. inspiratio натхненне, навяванне),

1) намова, падбухторванне. Інспіраваны — выкліканы чыім-н. падбухторваннем.

2) І. ў фізіялогіі — удых, удыханне.

т. 7, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

brainwave [ˈbreɪnweɪv] n.

1. AmE рапто́ўная ціка́вая ідэ́я, натхне́нне

2. электры́чная хва́ля ў мо́згу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГРЫ́ДЗІНА (Вольга Уладзіміраўна) (н. 20.6.1945, Мінск),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1972). З 1997 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Сярод твораў: габелены «Нацюрморт з пэндзлямі» (1976), «Беларуская песня» (1977), «Натхненне» (1980), «Мінск» (1983), «Інтэр’ер» (1988), «Зёлкі» (1994), «Пакаянне» (1996); жакардавая тканіна «Стары і новы Мінск» для рэстарана «Мінск» у Патсдаме (Германія, 1977) і інш. Выканала габелены-заслоны для Палаца культуры ў г. Бярдзічаў, (Украіна, 1985, з В.​Крываблоцкай) і Палаца рэспублікі ў Мінску (1997, з В.​Крывашэевай). У работах гармонія ліній, рытмаў і колераў спалучаецца з лірызмам, багатай вобразнасцю.

В.Грыдзіна. «Натхненне». 1980.

т. 5, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

натхні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., каго-што.

1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым.

Залатая восень натхняе паэтаў.

2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх-н. дзеянняў

Н. на напісанне верша.

Н. на подзвіг.

|| незак. натхня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)