ЭКЗАЛЬТА́ЦЫЯ (ад лац. exaltatio уздым, натхненне),

стан крайняга ўзбуджэння, павышанага настрою; у фізіялогіі кароткачасовы перыяд павышанай узбуджальнасці, які ўзнікае ў нерв. тканцы і змяняецца фазай зніжанай узбуджальнасці.

т. 18, кн. 1, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)