Выжыма́ць ’выціскаць’ (Бяльк.), выжыма́ццанатужвацца; выкідваць штукі, рабіць выбрыкі’ (Бяльк.), выжаць спарт. ’павольна ўзняць штангу, гіру і г. д.’ (БРС). Запазычанне з рус. выжать, выжимать ’выціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажу́рыцца ’хвалявацца’ (хойн., Мат. Гом.). Можна параўнаць з рус. дыял. формамі кожуриться ’маршчыніцца, жабіцца’ (усх., паводле Даля), валаг.натужвацца, напружвацца’, пск., асташ., цвяр. ’скупіцца, скнарнічаць’. Дзеяслоў ад кожура ’скура’ першапачаткова ’станавіцца падобным на лупіны’. Параўн. яшчэ рус. кожилиться, кожалиться ’намагацца, напружвацца’, ’скупіцца’, якія, магчыма, не без уплыву жалиться ’пяцца, натужвацца’, параўн. перм. кожила ’скнара’ і рус. жила ’тс’ і інш. Вышэй прыведзеныя прыклады памяншаюць надзейнасць магчымага варыянта этымалогіі, паводле якога кажурыцца ’хвалявацца’ ад журыцца ’смуткаваць’ з прэфармантам ko‑, а рус. кожилиться < жилиться аналагічным спосабам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лець ‘дужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).

Сілі́ць1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).

Сілі́ць2 ‘душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пну́цца ’напружвацца, натужвацца, пяцца’, лезці, праціскацца праз натоўп наперад’ (Гарэц., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, ТС, Растарг., Стан.), ’сердаваць, злавацца’ (Ян.), пнуць ’перці, напіраць’ (Растарг.), ’штурхнуць, піхнуць’ (Ян., ТС). Укр. пнутися (< пʼя́сти) ’нацягваць’, рус. пнуть, пинать ’даваць выспятка, штурхаць, удараць нагою’, стараж.-рус. пяти, пнути ’штурхануць’, польск. piąć (się) ’звязваць’, ’караскацца уверх, лезці’, ’віцца (аб раслінах)’, ’рушыць, накіравацца’, н.-луж. pěś, в.-луж. pjeć ’нацягваць, напружваць’, ’злучаць’, чэш. pnouti se ’ўзвышацца’, ’віцца, паўзці’, славац. pnúť sa ’тс’, славен. pẹ́ti ’цягнуць’, ’імкнуцца’, pẹ́ti se ’ўзыходзіць, паднімацца’, серб.-харв. пе́ти се ’паднімацца, лезці ўверх, узыходзіць (на гару)’, макед. напне се ’нацягнуцца’, ’напружыцца’, ’націснуць, наваліцца’, балг. пъ́на ’нацягваю’, напъ́на се ’напружыцца’, ст.-слав. съ‑пинати ’звязваць’. Прасл. *pęti (), pьnǫti, роднасныя літ. pìnti ’плясці’, лат. pît ’заплятаць’, ’путаць (каня)’, літ. pynė̃ ’каса (валасоў)’, арм. hanum ’тку, сшываю’, ст.-грэч. πένομαι ’(цяжка) працую’, гоц. spinnan ’прасці’, нова-в.-ням. spinnen, spannen ’нацягваць’, ’напружвацца’, тахар. A pänw‑, тахар. B pänn‑ ’цягнуць’, ’напружваць’ (Фасмер, 3, 292; Махэк₂, 464–465; Бязлай–Сной, 3, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)