аксельба́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць формы некаторых ваенных чыноў у дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў арміях некаторых зарубежных краін. Тонкі афіцэр з аксельбантамі, і доўгай прылізанай галавой падышоў да стала, пасунуў вялікае крэсла і сеў. Самуйлёнак. // Наплечная нашыўка на адзенні лакеяў.

[Ням. Achselband.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́н 1, ‑у, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас. Туман бялее над балотам, Дзяр[к]ач завёў траскучы спеў, Жукі лятаюць па-над плотам, Жывёла йдзе з пагону ў хлеў... Чарот.

паго́н 2, ‑а, м.

Наплечны знак адрознення. На.. [Сцяпанавых] плячах красаваліся капітанскія пагоны сапёра. Корбан. Сукно гімнасцёрак пацямнела пад рамянямі і пагонамі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыра́мак ’каўнер’ (Юрч.), ’пагон (наплечны знак адрознення)’, прыра́мка ’наплечнае ўпрыгожванне ад каўнера да рукава’ (ашм., Стан.), прыра́мкі ’кавалкі палатна, якія падшываюцца пад плечы ў сарочках’ (смарг., Шатал.), ’палоскі, накладкі на плячах мужчынскай кашулі’ (Ян.), прыра́мык ’істужка палатна, нашытая наперадзе у рубашцы, у якой праразаюцца петлі для зашпільвання’ (Бяльк.). Гл. ра́ме, рамяно́) ’плячо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аксельба́нт

(ням. Achselband)

наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць параднай формы афіцэраў многіх армій; ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваенных парадаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паго́н1 ’дарога, па якой гоняць жывёлу на папас’ (ТСБМ, Янк. 1, 3, Некр., Сл. ПЗБ), ’агароджанае месца ў лесе ці ў полі’ (ДАБМ, 78), ’паша’ (Мат. Гом., Федар. VII, 246), ’статак, чарада’ (Федар. VII, 246; Сл. ПЗБ), пагу͡он ’статак’ (Сл. ПЗБ), паго́ня ’паша, выган’ (Нас., Жд. 2), паго́нка ’агароджаны прагон для жывёлы’ (Нар. сл.). Рус. пск. пого́н ’выган’, балг. по́ган ’частка поля, якая вызначана баразной’, пъго́н ’прамавугольны ўчастак поля, які абходзяць пры ворыве’, серб.-харв. pógon ’мера зямлі’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад pogoniti або ад pogъnati з іншай апафанічнай ступенню. Параўн. яшчэ гон, гоні — палескія земляробчыя тэрміны. Агляд бяспрэфіксных слав. форм ад гнаць гл. Фасмер, 1, 436; Выгонная, Лекс. Палесся, 52.

Пагон2 ’парасткі на дрэве’ (Янк. 3., Сцяшк. Сл., Інстр. II, 14). Да гнаць; параўн. рус. пого́н ’познія усходы, новыя парасткі хлеба пасля позніх дажджоў’.

Паго́н3наплечны знак адрознення’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. пого́н ’тс’. У рус. мове паводле КЭСРЯ (346) лексіка-семантычнае ўтварэнне на базе пого́н ’прыстасаванне (паласа, дужка, скаба, рамень, нашыўка і г. д.) для замацавання якога-н. прадмета’, якое ў сваю чаргу — бязафіксны дэрыват ад погонять. Такім чынам, погон, уласна, палоскі, нашыўкі для замацавання эпалетаў. Узвядзенне да польск. *pogon < ogon ’хвост’ (Грот, Фил. Раз., 445) Фасмер (3, 295) лічыць сумніцельным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)