напле́чны, -ая, -ае.

Які носяць на плячах.

Наплечныя рамяні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напле́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. напле́чны напле́чная напле́чнае напле́чныя
Р. напле́чнага напле́чнай
напле́чнае
напле́чнага напле́чных
Д. напле́чнаму напле́чнай напле́чнаму напле́чным
В. напле́чны (неадуш.)
напле́чнага (адуш.)
напле́чную напле́чнае напле́чныя (неадуш.)
напле́чных (адуш.)
Т. напле́чным напле́чнай
напле́чнаю
напле́чным напле́чнымі
М. напле́чным напле́чнай напле́чным напле́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напле́чны напле́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напле́чны, ‑ая, ‑ае.

Які носяць на плячах. Паправіўшы за наплечную вяровачку мяшок, Жывіца хутка пакульгаў далей. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напле́чный напле́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паго́н

наплечны знак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паго́н паго́ны
Р. паго́на паго́наў
Д. паго́ну паго́нам
В. паго́н паго́ны
Т. паго́нам паго́намі
М. паго́не паго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паго́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Наплечны знак адрознення ў ваенным і іншым форменным адзенні.

Палкоўніцкі п.

Палявыя пагоны (засцерагальнага колеру).

|| прым. паго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксельба́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Наплечны шнур на мундзір (у генералаў, афіцэраў генеральнага штаба, штабных афіцэраў і ад’ютантаў розных рангаў у некаторых арміях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпале́т, -а, М -е́це, часцей мн. -ы, -аў, м.

1. Наплечны знак адрознення воінскага звання на ваеннай форме (уст.).

2. Парадны пагон афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаны махрамі, пазументамі (у некаторых арміях).

3. Элемент дэкору адзення.

|| прым. эпале́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗНА́КІ АДРО́ЗНЕННЯ ваеннаслужачых,

знакі на форменным адзенні для абазначэння персанальных званняў воінскіх, прыналежнасці да відаў узбр. сіл, родаў войск, спец. войск, службаў. Да З.а. адносяцца пагоны, пятліцы, нагрудныя і нарукаўныя знакі (нашыўкі, шаўроны), знакі на галаўных уборах, пагонах, пятліцах (кукарды, эмблемы, зорачкі і інш.), канты і лампасы. Зарадзіліся ў старажытнасці; у рус. арміі ў 16 ст., у Сав. Арміі з 1918. З.а. ваеннаслужачых Рэспублікі Беларусь уведзены пастановай СМ 7.5.1993. Асн. З.а. з’яўляецца наплечны пагон, на якім размешчаны адпаведна воінскаму званню З.а. ў выглядзе прасветаў, зорачак, нашывак і да т.п., а таксама эмблемы або літары. З.а. на пагонах дапаўняюцца нагруднымі або нарукаўнымі нашыўкамі, эмблемамі на пятліцах і кукардамі на галаўных уборах.

т. 7, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)