націкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак. (разм.).

Нагледзеўшы што-н., намеціць для набыцця, выкарыстання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намеціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́тить сов.

1. (поставить метку) наме́ціць, несов. панамяча́ць, назна́чыць, мног. паназнача́ць;

2. (план, линию поведения и т. п.) наме́ціць, мног. панамяча́ць; (набросать) накіда́ць, мног. панакіда́ць, панакі́дваць;

3. (кандидата) наме́ціць, мног. панамяча́ць, вы́значыць, мног. павызнача́ць;

4. (нацелить) разг. нацэ́ліць, наме́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намеціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Загадзя намеціць для якой-н. мэты, патрэбы.

П. участак для забудовы.

2. каго (што). Паставіць на якую-н. пасаду, работу.

П. брыгадзірам.

3. што. Намеціць, вырашыць зрабіць; устанавіць.

П. сустрэчу.

П. сход на сямнаццаць гадзін.

П. пенсію.

|| незак. прызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прызначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Намеціць, уключыць у план. Запланаваць будаўніцтва школы. Запланаваць асушэнне балот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wytypować

зак. вызначыць, намеціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

запраектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Скласці праект чаго‑н. Запраектаваць завод. // Намеціць, запланаваць. Запраектаваць будаўніцтва школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызна́чыць, прызнача́ць ’загадзя намеціць’, ’назначыць; устанавіць’, ’намеціць, зрабіць метку’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ, ПСл), ’адпусціць (сродкі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад знак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намяча́ць несов., в разн. знач. намеча́ть; (ставить метку — ещё) помеча́ть; см. наме́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)