дыфлю́гія

‘аднаклетачны арганізм накшталт амёбы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыфлю́гія дыфлю́гіі
Р. дыфлю́гіі дыфлю́гій
Д. дыфлю́гіі дыфлю́гіям
В. дыфлю́гію дыфлю́гіі
Т. дыфлю́гіяй
дыфлю́гіяю
дыфлю́гіямі
М. дыфлю́гіі дыфлю́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цы́тра¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наподо́бие предлог с род. накшта́лт (каго, чаго); на мане́р, на ўзор;

ку́пол наподо́бие шатра́ ку́пал накшта́лт шатра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фасфарэсцы́раваць

‘свяціцца накшталт фосфару’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. фасфарэсцы́руе фасфарэсцы́руюць
Прошлы час
м. фасфарэсцы́раваў фасфарэсцы́равалі
ж. фасфарэсцы́равала
н. фасфарэсцы́равала
Дзеепрыслоўе
цяп. час фасфарэсцы́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

туні́ка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.

1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

2. Жаночая кашуля прамога пакрою без каўняра з адным або двума бакавымі разрэзамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шту́чны¹, -ая, -ае.

1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага.

Штучнае валакно.

Ш. адбор.

Штучнае дыханне (сістэма прыёмаў, якія аднаўляюць дыханне хворага, пацярпелага).

2. Роблены, прытворны, няшчыры.

Штучная ветлівасць.

|| наз. шту́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вро́де предлог с род. накшта́лт (каго, чаго); як (хто, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самака́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічнае рухальнае прыстасаванне, на якім катаюцца, адштурхоўваючыся ад зямлі нагой, і якое мае выгляд планкі на двух колцах з прымацаванай да яе ручкай накшталт веласіпеднага руля.

2. уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.

|| прым. самака́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стафілако́к, ‑а, м.

Род хваробатворных бактэрый, якія пры размнажэнні ўтвараюць аб’яднанні шарападобных клетак накшталт вінаградных тронак.

[Ад грэч. staphylē — гронка і kokkos — зерне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́рула, ‑ы, ж.

Спец. Стадыя развіцця зародка мнагаклетачных арганізмаў, на якой зародак мае выгляд згуртавання клетак накшталт ягады ажыны.

[Ад лац. morum — тутавая ягада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)