my immediate neighbours мае́ найбліжэ́йшыя сусе́дзі;
in the immediate future у найбліжэ́йшай бу́дучыні, у найбліжэ́йшы час;
on his immediate left адра́зу нале́ва ад яго́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
najbliższy
самы блізкі; найбліжэйшы;
w ~ch dniach — у найбліжэйшыя дні;
w ~m czasie — у найбліжэйшы час
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
proximate
[ˈprɑ:ksɪmət]
adj.
1) насту́пны; найбліжэ́йшы
2) прыблі́зны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sternmost
[ˈstɜ:rnmoʊst]
adj.
1) найбліжэ́йшы да кармы́
2) найбо́льш за́дні
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
праксіма́льны
(ад лац. proximus = найбліжэйшы)
анат. размешчаны бліжэй да сярэдняй плоскасці цела (напр. п. аддзел сасуда); проціл.дыстальны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
aftermost
[ˈæftərmoʊst]
adj.
1) апо́шні, са́мы за́дні
2) Naut.найбліжэ́йшы да кармы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.
Б. лес.
Жыць блізка (прысл.).
2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.
Блізкае будучае.
3. Які мае кроўныя сувязі; родны.
Б. сваяк.
Страціць блізкіх (наз.).
4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.
Блізкія адносіны.
5. Падобны.
Блізкія па змесце творы.
6. Добра вядомы, дарагі.
Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.
|| наз.блі́зкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
éhest
1.a са́мы ра́нні, найбліжэ́йшы
2.adv:
am ~en ране́й за ўсі́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БО́РМАН ((Bormann) Марцін) (17.6.1900, г. Гальберштат, Германія — 2.5.1945, паводле афіц. версіі),
палітычны дзеяч фаш. Германіі. У 1922—23 у добраахвотніцкім корпусе «Росбах». У сак. 1924 за ўдзел у забойстве ўдзельніка аднаго з мілітарысцкіх «саюзаў» асуджаны на 1 год зняволення. Чл. нацысцкай партыі (НСДАП) з 1927. Нач. штаба Р.Геса, рэйхсляйтэр НСДАП і дэпутат рэйхстага (з 1933). Найбліжэйшы саветнік рэйхсканцлера Германіі А.Гітлера і кіраўнік яго парт. канцылярыі з 1941. У маі 1945 знік. На Нюрнбергскім працэсе завочна прыгавораны да пакарання смерцю як адзін з гал.ваен. злачынцаў. У 1973 прызнаны судом ФРГ памерлым. Дакладных звестак пра лёс Бормана няма.
Літ.:
Черная Л.Б. Коричневые диктаторы: Гитлер, Геринг, Гиммлер, Геббельс, Борман, Риббентроп. М., 1992. С. 279—331.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІ (Юзаф Андрэевіч) (1.9.1835, Вільня — 15.11.1907),
удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1863). У 1860—63 служыў у Брэсцкай крэпасці, інжынер-капітан. З чэрв. 1863 на чале ваен. секцыі Выканаўчага аддзела Літвы, найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага, хоць не падзяляў яго радыкальных поглядаў. У 1864 арыштаваны, да 1873 на катарзе і пасяленні ў Іркуцкай губ. і Пермі. Удзельнічаў у даследаваннях Сібіры. Пасля вяртання з Сібіры (1873) быў выхавальнікам сына кн. У.Чартарыйскага — Аўгуста. З 1877 у Аўстра-Венгрыі, манах-кармеліт, прыёр кляштара ў в. Чэрна (каля Кракава), генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Аўтар гіст. і рэлігійна-філас. твораў, кн. «Успаміны, 1835—1877» (надр. 1965). 17.11.1991 кананізаваны.