Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
найбліжэ́йшыприл.превосх. ст. са́мый бли́зкий, ближа́йший;
~шыя зада́чы — ближа́йшие зада́чи
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
найбліжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Самы блізкі. У адным з найбліжэйшых альховых кустоў, нядаўна пакрытых свежым лісцем, ізноў зацёхкаў непрыкметны салавей.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
найбліжэ́йшы (найвыш. ст.ад блізкі) der állernächste
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перыге́й, -я, м. (спец.).
Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.
|| прым.перыге́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
állernä́chstaнайбліжэ́йшы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІРА́НДА,
найбліжэйшы спадарожнік Урана. Адлегласць ад Урана 129,2 тыс.км, дыяметр каля 240 км, сідэрычны перыяд абарачэння 1,46 сут. Адкрыты Дж.Койперам (ЗША, 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАЛЬТЭ́Я,
найбліжэйшы спадарожнік планеты Юпітэр. Сярэдняя адлегласць ад планеты 181 тыс.км, перыяд абарачэння 0,498 сут, радыус 80 км. Арбіта Амальтэі ляжыць у плоскасці экватара планеты. Адкрыў Э.Барнард (1892, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎДЗЕНЬ, пункт поўдня,
адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўд. полюса свету (гл.Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пд або S.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́УНАЧ, пункт поўначы,
адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўн. полюса свету (гл.Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пн або N.