дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіночналі́кавы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: адзіночналікавы назоўнікназоўнік, які ўжываецца толькі ў адзіночным ліку, напрыклад: пух, мяса, помста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

множналі́кавы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: множналікавы назоўнікназоўнік, які ўжываецца толькі ў множным ліку, напрыклад: вароты, сані, шахматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

существи́тельный / и́мя существи́тельное грам. назо́ўнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзіночналі́кавы, -ая, -ае.

У выразе: адзіночналікавы назоўнік — які ўжыв. толькі ў форме адзіночнага ліку, напр.: хаўрус, туга, сорам, серабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзеясло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Утвораны ад дзеяслова. Аддзеяслоўны назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́чнік, ‑а, м.

У матэматыцы — лік простага дробу, які стаіць над рысай (абазначае лік долей, з якіх складаецца дроб); проціл. назоўнік. У дробе 2/5 лічнік 2, а назоўнік 5.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нескланя́льны грам. несклоня́емый;

н. назо́ўнік — несклоня́емое и́мя существи́тельное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отглаго́льный грам. аддзеясло́ўны;

отглаго́льное существи́тельное аддзеясло́ўны назо́ўнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адушаўлёны, -ая, -ае.

1. Які належыць да свету жывых істот; жывы (кніжн.).

2. У граматыцы: які адносіцца да катэгорыі назваў жывых істот.

А. назоўнік.

|| наз. адушаўлёнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)