надыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Дзеянне паводле дзеясл. надыходзіць — надысці (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́рць, прысл.
1. Так, што надыходзіць смерць, да смерці.
Раніць н.
2. Не шкадуючы жыцця, да канца.
Стаяць н.
3. перан. Вельмі моцна (разм.).
Перапалохацца н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грясти́ несов., книжн. ісці́, надыхо́дзіць, прыбліжа́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
approach2 [əˈprəʊtʃ] v. набліжа́цца, падыхо́дзіць; надыхо́дзіць;
approach the town падыхо́дзіць да го́рада;
Autumn is approaching. Надыходзіць восень.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
тысячаго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Прамежак часу ў тысячу гадоў.
Надыходзіць трэцяе т.
2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася тысячу гадоў таму.
|| прым. тысячагадо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ensue [ɪnˈsju:] v. fml выніка́ць; надыхо́дзіць, наступа́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нахо́дзіць несов., в разн. знач.
1. находи́ть;
2. см. надыхо́дзіць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наступа́тьIII несов. (наставать) надыхо́дзіць, настава́ць; (приближаться) набліжа́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НЕЙРУЛЯ́ЦЫЯ,
утварэнне зачатка цэнтр. нервовай сістэмы — нерв. пласцінкі і замыканне яе ў нерв. трубку ў зародкаў хордавых. Зародак у перыяд Н., якая надыходзіць за гаструляцыяй, наз. нейрулай. Пры Н. вычляняюцца ў складзе трох зародкавых лісткоў зачаткі асобных сістэм органаў. Будова зародка нагадвае будову дарослага арганізма: на спінным баку, пад эпітэліем знаходзіцца нерв. трубка, пад ёй — хорда, пад хордай — кішэчнік; адрозніваюцца пярэдні і задні аддзелы цела.
А.С.Леанцюк.
т. 11, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРКА́РЫЯ,
цэркарый (ад грэч. kerkos хвост), лічынка трэматод, якая жыве свабодна. Даўж. 0,3—1 мм. Цела лістападобнае ці цыліндрычнае, хвост добра развіты. Лічынка (мірацыдый) развіваецца ў целе першага прамежкавага гаспадара (малюска), дзе надыходзіць 1-е (спарацыста) ці наступнае пакаленне (рэдыя) і ў іх у выніку партэнагенезу ўзнікае Ц. Яна актыўна плавае, пранікае ў цела другога прамежкавага гаспадара, дзе траціць хвост і ператвараецца ў інвазійную лічынку метацэркарый (у некаторых — у адалескарый).
т. 17, с. 180
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)