после́живать несов., разг. пасо́чваць; (присматривая) нагляда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазіра́ць

‘выглядаць каго-небудзь, што-небудзь; наглядаць, падглядаць за кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дазіра́ю дазіра́ем
2-я ас. дазіра́еш дазіра́еце
3-я ас. дазіра́е дазіра́юць
Прошлы час
м. дазіра́ў дазіра́лі
ж. дазіра́ла
н. дазіра́ла
Загадны лад
2-я ас. дазіра́й дазіра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дазіра́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апекава́ць, апяку́ю, апяку́еш, апяку́е; апяку́й; незак., каго (што).

1. Ажыццяўляць апеку (у 1 знач.) над кім-н.

А. дзяцей.

А. сірот.

2. Клапаціцца, наглядаць за кім-н.

А. малых сясцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

supervise [ˈs(j)u:pəvaɪz] v. кантралява́ць; кірава́ць; нагляда́ць за (чым-н., кім-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нагля́дны, -ая, -ае.

1. гл. нагляд.

2. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца.

Н. метад навучання.

Наглядныя дапаможнікі.

3. Пераканаўчы; такі, які можна наглядаць.

Н. прыклад.

Наглядная агітацыя.

|| наз. нагля́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сузіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Разглядваць, назіраць, пасіўна наглядаць.

С. прыроду.

2. Уяўляць у думках што-н., унікаць розумам у што-н.

С. пройдзены шлях жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

присма́тривать несов.

1. (за кем, чем) нагляда́ць; дагляда́ць (каго, што); (следить) сачы́ць, назіра́ць;

присма́тривать за детьми́ нагляда́ць за дзе́цьмі (дагляда́ць дзяце́й, назіра́ць за дзе́цьмі);

2. (высматривать, приискивать) разг. нагле́джваць, нагляда́ць;

присма́тривать себе́ неве́сту нагле́джваць (нагляда́ць) сабе́ няве́сту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагляда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наглядаць.

2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго‑н., назіранняў над чым‑н. Жыццёвыя нагляданні. □ Цяпер.. [Ігнась] навучыўся наглядаць, думаць, .. рабіць свае вывады з нагляданняў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

look after

дагляда́ць, нагляда́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нагля́дваць несов., разг.

1. см. нагле́джваць;

2. см. нагляда́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)