Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
riotous[ˈraɪətəs]adj.fml
1.мяце́жны
2. бу́рны; шумлі́вы, шу́мны; бязла́дны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
áufwühlerisch
aмяце́жны; падрыўны́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сму́тны, -ая, -ае.
1.гл. смута (у 1 знач.).
2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).
Смутная дзяўчына.
Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).
3. Невыразны, няпэўны (разм.).
Смутныя намёкі.
4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.
Смутныя часы.
|| наз.сму́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крамо́льны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Крамольная ідэя. Крамольныя справы. □ Усё ў.. газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rebellious[rɪˈbeljəs]adj.
1. паўста́нцкі, мяце́жны, бунта́рскі
2. непако́рны, непако́рлівы; недысцыплінава́ны;
a rebellious teenager падле́так, яко́му не́льга даць ра́ды
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
empörerisch
aмяце́жны
ein ~er Áufruf — за́клік да мецяжу́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 14—18 ст. у Бабруйску, на правым беразе р. Бярэзіна. З боку ракі быў ахаваны высокім стромкім схілам і 2 драўляна-землянымі збудаваннямі бастыённага тыпу, з інш. бакоў — ровам шыр. да 15 м, земляным валам, на якім стаялі драўляныя вежы і сцены. Да ўмацаванай уязной брамы (падвойныя вароты, сістэма жал. запораў) быў перакінуты драўляны мост. За час існавання замак перажыў шмат аблог і разбурэнняў: у 1502 і 1503 яго спусташалі крымскія татары, у 1506 неаднаразова асаджаў мяцежныкн. М.Глінскі, у студз. 1649 згарэў у час аблогі войскамі гетмана Я.Радзівіла, у сак. 1655 замак спалілі казакі гетмана І.Залатарэнкі, у 1665 згарэў у час казацкай аблогі. Насельніцтва горада аднаўляла замак. Інвентар 1692 сведчыць пра паступовы заняпад і разбурэнне ўмацаванняў замка. На плане г. Бабруйска 1794 сляды замка яшчэ выразна захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сваво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Гарэзлівы, дураслівы, гуллівы. І дарма, што на першы погляд яна [Кася] здавалася свавольным дзіцем, слова маткі было для яе святым законам.Васілевіч.У сцэне з Якімам Сарокам Паўлінка — Караткевіч пяшчотная, свавольная, гарэзлівая, наіўная і разумная.«ЛіМ»./уперан.ужыв.Ветрык свавольны пранёсся, Долу нагнуўшы калоссе...Лойка.// Вальнадумны, мяцежны. За смерць мяцежных і свавольных, за смерць дзяўчат і юнакоў дакляравалі каты волю — за блізкіх кроў, за родных кроў!..Дудар.
2. Схільны да свавольства; упарты, неслух. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка.Чарнышэвіч.// Які выражае свавольства, сведчыць пра яго. Кавалёва бачыла, як ружавелі твары дзяўчат, як загараліся свавольным агнём вочы хлопцаў.Дуброўскі.Людзі свавольнай натуры з яго [Астаповіча] нават смяяцца пачалі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сму́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека). Матрона, смутная, пастаяла трохі, покі не схавалася фігура Івана за выступам яру, куды павярнула дарога, а потым пайшла на свой агарод збіраць зелле.Колас.Хлопцы смутныя: загінуў атаман.Дзяргай.// Які выражае смутак; выкліканы смуткам, журбою. Смутныя вочы. Смутная ўсмешка.// Поўны смутку, журбы. Годзе кіснуць, марнець, Песні смутныя пець, — Ладзіць новую час гаспадарку!Купала.// Бязрадасны, які навявае сум. Блізка, блізка восень, Смутная часіна!Колас.Шэры, смутны, павісаў над полем вечар.Навуменка.У кватэры, дзе ўсё лета панаваў смутны, нежылы парадак, адразу сярдзіта загуў пыласос.Карпаў.
2. Поўны беспарадку; мяцежны. Смутныя часы.
3.Разм. Невыразны, няпэўны. [Астапа] не пакідала смутная трывога. Была яна нейкай глухой, невыразнай.Лынькоў.У Язэпа пацямнела ў вачах. Адразу ж прыгадаліся размовы ў Іванёнкаў — смутныя, няясныя, з недагаворкамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)