мяце́жны, -ая, -ае.

1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу, заклікае да яго.

Мяцежныя прамовы.

2. перан. Трывожны, неспакойны, бурны.

М. характар.

|| наз. мяце́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяце́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мяце́жны мяце́жная мяце́жнае мяце́жныя
Р. мяце́жнага мяце́жнай
мяце́жнае
мяце́жнага мяце́жных
Д. мяце́жнаму мяце́жнай мяце́жнаму мяце́жным
В. мяце́жны (неадуш.)
мяце́жнага (адуш.)
мяце́жную мяце́жнае мяце́жныя (неадуш.)
мяце́жных (адуш.)
Т. мяце́жным мяце́жнай
мяце́жнаю
мяце́жным мяце́жнымі
М. мяце́жным мяце́жнай мяце́жным мяце́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мяце́жны

прыметнік, адносны

1. (причастный к мятежу) мяте́жный;

~ныя во́йскі — мяте́жные войска́;

2. (неспокойный, бурный) мяте́жный, мяту́щийся;

м. хара́ктар — мяте́жный хара́ктер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяце́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу. І помніць дагэтуль Замосце і Снежна, Як беглі палкі генералаў мяцежных. Глебка. // Які заклікае, падбухторвае да мяцяжу. Мяцежная прамова.

2. перан. Трывожны, неспакойны, бурны. Мяцежны характар. □ Мяцежныя жаданні напаўнялі.. [Юльчына] сэрца. Бядуля. Прыходзіў вялікі, прыходзіў мяцежны І радасны росквіт суровай зямлі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бунта́рны, -ая, -ае.

Прасякнуты бунтарскім духам; мяцежны.

Бунтарная натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяте́жный мяце́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяту́щийся прил. утрапёны; мяце́жны; неспако́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сму́тны, -ая, -ае.

1. гл. смута (у 1 знач.).

2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

Смутная дзяўчына.

Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).

3. Невыразны, няпэўны (разм.).

Смутныя намёкі.

4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

Смутныя часы.

|| наз. сму́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Крамольная ідэя. Крамольныя справы. □ Усё ў.. газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)