rzeźnik
м. жывёлабоец; мяснік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Flé ischer m -s, - мясні́ к , разні́ к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Mé tzger m -s, -e мясні́ к , разні́ к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rzezak
м.
1. разак;
2. разнік; мяснік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Schlächter m -s, - дыял.
1) разні́ к, мясні́ к
2) кат
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́ ШАНЕК ((Geschonneck) Эрвін) (н. 27.12.1906, Берлін),
нямецкі акцёр. З пач. 1930-х г. у т-ры «Фольксбюнэ». У 1933 эмігрыраваў, жыў у Польшчы, СССР , Чэхаславакіі. У 1939—45 вязень гітлераўскіх канцлагераў. У 1945—49 у т-ры «Камершпіле» (Гамбург), з 1949 — у «Берлінер ансамблі». Сярод роляў: Маці, Палкавы свяшчэннік, Мяснік («Пан Пунціла і яго слуга Маці», «Матухна Кураж і яе дзеці», «Маці» Б.Брэхта). З 1932 здымаўся ў кіно: «Куле Вампе», «Капітан з Кёльна», «Людзі з крыламі», «Голы сярод ваўкоў», «Лорд з Александэрплац», «Чалавек з «Кап-Аркона». Нац. прэміі ГДР 1954, 1960, 1961.
т. 5, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэ́ знік 1 , рэ́ зка , рэ́ ская трава , рэза́ к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА , 1, Мат. Гом. ), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік. ), рэ́ зьнік , рэ́ зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ ), рэ́ зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс. ), рэ́ ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА , 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).
Рэ́ знік 2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас. ), рэ́ знікі ’тс’ (Сл. Гродз. , Сл. рэг. лекс. , Сцяшк. Сл. ), рэ́ зьнік ’тс’ (Янк. Мат. ), ’тс’ (Бяльк. ), рэ́ знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл. , Юрч. ), ’луста’ (Нік. , 88), рэ́ знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ ). Серб. і харв. реза́ нац ’адрэзаны кавалак’, реза́ нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́ нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз. ) ад ламаць .
Рэ́ знік 3 ’мяснік ’ (Мат. Гом. , Нас. , ТС , Байк. і Некр. ). Гл. разнік .
Рэ́ знік 4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз. , Сл. рэг. лекс. ). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)