обме́ниваться

1. мяня́цца, абме́ньвацца, заме́ньвацца;

2. перен. абме́ньвацца;

обме́ниваться мне́ниями абме́ньвацца ду́мкамі;

3. страд. абме́ньвацца, заме́ньвацца, мяня́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

take turns

чаргава́цца, мяня́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

преобража́ться возвр., страд. ператвара́цца; перайна́чвацца; змяня́цца, мяня́цца; см. преобрази́ться, преобража́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СІДЭРЫ́ЧНЫ МЕ́СЯЦ, Зорны месяц,

прамежак часу паміж 2 паслядоўнымі вяртаннямі Месяца, пры яго бачным месячным руху, у адно і тое ж (адносна зорак) месца нябеснай сферы. Працягласць непастаянная, можа мяняцца на некалькі гадзін. Сярэдняе значэнне С.м. 27,321661 сярэдніх сонечных сутак. С.м. роўны перыяду поўнага абарачэння Месяца вакол Зямлі (адносна зорак).

т. 14, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́РАС (грэч. saros),

прамежак часу, цераз які паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці сонечныя і месяцавыя зацьменні. Быў вядомы ў Егіпце і Грэцыі ўжо за некалькі стагоддзяў да н.э. Абумоўлены перыядычным паўтарэннем узаемнага размяшчэння Сонца, Месяца і вузлоў месяцавай арбіты на нябеснай сферы. Прыблізна роўны 6585 ​1/3 сут. На працягу аднаго С. бываюць 43 зацьменні Сонца і 28 зацьменняў Месяца (у розныя перыяды іх колькасць можа некалькі мяняцца).

т. 14, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЭПАНЕ́МА (Treponema),

род бактэрый сям. трэпанем парадку спірахет. Найб. вядомая Т. бледная, або спірахета бледная (T. pallidum) — узбуджальнік сіфілісу.

Даўж. Т. бледнай 4—14 мкм, дыяметр 0,2—0,5 мкм. Форма пераважна спіралепадобная з раўнамернымі завіткамі (колькасць завіткоў у час руху можа мяняцца). Рухаецца павольна з дапамогай фібрыл хвалепадобна, вярчэннем, паступальна. Анаэроб. Афарбоўваецца слаба (адсюль назва Т. бледнай). Размнажаецца папярочным дзяленнем. Гіне ад ультрафіялетавага святла. высушвання (т-ра больш за 48 °C), дэзінфіцыруючых рэчываў, антыбіётыкаў.

т. 16, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

изменя́ться несов., возвр., страд. мяня́цца, зме́ньвацца; відазмяня́цца; перайна́чвацца; пераме́ньвацца; см. измени́ться, изменя́ть​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Намяні́цца ’лічыць сябе за роўню з кім-небудзь’ (Гарэц.). Няясна; ці не да мяняцца (гл.), што змяшчае значэнне прыроўнівання?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяніць ’мяняць’, мяніцца ’мяняцца’ (Гарэц., Нас.), ст.-рус. мѣнитися ’тс’, мѣнити ’мяняць’ (XV ст.). Да прасл. mėniticmėna. Гл. мена, мяняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВОДАПАДЗЕ́Л,

лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.

Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.

т. 4, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)