mięknąć

незак.

1. мякчэць; мякнуць, размякаць;

2. слабець; лагоднець; сціхаць;

3. перан. мякчэць; саступаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

relent

[rɪˈlent]

v.i.

лагадне́ць, мякчэ́ць; рабі́цца больш чу́лым і спага́длівым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

смяка́ть несов., прост.

1. змяка́ць, мя́кнуць;

2. змяка́ць, абмяка́ць;

3. мякчэ́ць; см. смя́кнуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус. пск. мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

erwichen

1. vt размякча́ць;

sich durch Btten ~ lssen* уступа́ць про́сьбам

2. ~, sich

1) мякчэ́ць, паддава́цца

2):

перан. змякчы́цца, памякчэ́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Плуга́ніцца ’плесціся’ (ашм., Сл. рэг. лекс ), ’ісці, стаміўшыся’ (брагін., З нар. сл.). укр. плуга́нитися ’плесціся, павольна ехаць’, рус. бранск., паўд. плюга́ниться ’паволі ісці, ехаць, цягнуцца, плесціся за кім-н/. Бел.-укр.-паўд.-рус. ізалекса, характэрная наяўнасцю суф. -ан- (магчыма, пры ад’ідэацыі прыметніка паганы) у адрозненне ад паўн.-слав. *prugavъ > плюгавец (гл.) з суф. ‑ав‑. Зыходнае слова захавалася ў чэш. мове — plouhati (< прасл. *plug‑a‑ti) ’цягнуцца, ледзь сунуцца, цягнуць ногі па гразі, на мокрай зямлі, пэцкацца граззю’, plonžiti se ’паўзці, ледзь перасоўвацца’, plouživy ’павольны’, pližiti se ’падкрадвацца’, ’паўзці, падпаўзаць’ (Махэк₂, 462). Роднасным з’яўляецца лат. bjugtмякчэць і станавіцца слізкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

soft [sɒft]adj.

1. мя́ккі;

soft muscles сла́быя му́скулы;

boil an egg soft вары́ць я́йка ўсмя́тку;

go soft мякчэ́ць, змякча́цца

2. гла́дкі; даліка́тны на до́тык;

as soft as velvet гла́дкі як аксамі́т

3. няя́ркі, спако́йны (колер)

4. прые́мны; спако́йны; даліка́тны;

a soft voice ці́хі го́лас;

a soft wind цёплы ве́цер;

soft words пяшчо́тныя сло́вы

5. безалкаго́льны (пра напоі)

a soft spot/place сла́бая стру́нка, сла́бае ме́сца, слабіна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thaw

[Өɔ]

1.

v.t.

1) растапля́ць

Salt was put on the sidewalk to thaw the ice — Хо́днік пасы́палі со́льлю, каб растапі́ць лёд

2) адта́йваць, размаро́жваць

to thaw frozen meat — размаро́зіць замаро́жанае мя́са

2.

v.i.

1) адтава́ць

it will probably thaw today — Сёньня магчы́ма бу́дзе адтава́ць

2) Figur. растава́ць, паступо́ва зьніка́ць (пра суро́васьць); мякчэ́ць, дабрэ́ць (пра сэ́рца)

3.

n.

1) растава́ньне (лёду); адта́йваньне, размаро́жваньне n.я́са)

2) адле́га, адлі́га f.

a January thaw — сту́дзеньская адле́га

3) Figur. адлі́га f.

political “thaw” — паліты́чная “адлі́га”

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

melt

[melt]

1.

v.t. melted or molten

1) тапі́ць, растапля́ць (сьнег, воск)

The sun will melt away the fog — Со́нца расто́піць тума́н

2) расплаўля́ць о́лава, лёд)

3) распушча́ць

to melt sugar in water — распусьці́ць цу́кар у вадзе́

4) зьмякча́ць, рабі́ць ласка́вым

2.

v.i.

1) тапіцца, растапля́цца (пра воск, ма́сла, смалу́); растава́ць (пра сьнег, лёд)

2) распушча́цца, распуска́цца (пра соль у вадзе́)

3) мякчэ́ць, расчу́львацца, растава́ць (пра сэ́рца)

to melt away —

а) растава́ць

б) зьніка́ць

Money melts away — Гро́шы зьніка́юць уваччу́

His wealth melted away — Яго́нае бага́цьце расплыло́ся

3.

n.

1) распла́ўлены мэта́л

2) пла́ўленьне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тлець, тле́цца ’гніючы, разбурацца’, ’гарэць без полымя’, ’гніць, трухлець, парахнець’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), ’гарэць без полымя’; ’гніць’, (Ласт., ТС), tly ’бедаваць, цярпець нястачу’ (Федар. 4), тлі͡еті ’гніць, слаба гарэць’ (Вруб.), ст.-бел. тлети ’тс’ (XV ст., КГС), сюды ж тліць ’ператвараць у прах’ (Нас.). Укр. тлі́ти ’гнісці, распадацца, разбурацца’, рус. тлеть ’тс’, ’гарэць без полымя’, польск. tleć ’тс’, н.-луж. tłaś ’гнісці, разбурацца’, в.-луж. tłać ’тс’, чэш. tlít ’гнісці; павольна гаснуць’, славац. tlieť ’павольна гаснуць, тлець’, славен. tléti ’ціха без полымя гарэць; гнісці, распадацца’, макед. тлее ’гаснуць’, балг. тле́я ’гарэць без полымя; гнісці’, ст.-слав. тьдѣти ’тлець, гнісці, псавацца, гінуць’. З прасл. *tьlěti ’тлець’, звязанага з *tьliti ’губіць, псаваць’ і роднаснага да лат. tiltмякчэць, выбельвацца (пра лён)’. Лічаць верагоднай і сувязь з літ. tìlti ’сціхаць, замаўкаць’, tylė́ti ’маўчаць’, tylùs ’ціхі, маўклівы’, грэч. τέλμα ’калюжа, балота’, τελμίς ’гніль, твань’, арм. tełm, tiłm ’глей, гразь’, і.-е. *tel‑ ’быць ціхім’. Мартынаў (Язык, 30–31, 88) лічыць прасл. *tьlěti роднасным да *tьlo ’апрацаваная (выпаленая) зямля’, якое параўноўваецца з прагерм. tila, гоц. til ’урадлівая зямля’, асец. tillaeg ’ураджай’; паводле Куркінай (Этнолингвистика, ономастика, этимология. Екатеринбург, 2009, 151), *tьlo ’тс’ ад *tьlěti ’гарэць без полымя’, параўн. рус. дыял. тлиль ’выпаленае месца ў лесе’, ’выпалены ўчастак ў лесе, што засяваецца і дае добры ўраджай’, якое суадносіцца з серб.-харв. тљати ’спаць’, адсюль развіццё прыметы ’слабое праяўленне дзеяння, працэсу’ ў ’гарэць без полымя’. Фурлан (Бязлай, 4, 187) на падставе тло н. р., да тла: дровы догорѣли до тла (Нас.), ст.-слав. тьло, тьлꙗ ’цвёрдая зямля’, стараж.-рус. тьло ’зямля; под’ выводзіць адназоўнікавыя дзеясловы прасл. *tьlěti, *tьliti, роднасныя прасл. *toliti ’заміраць, супакойваць’ (гл. таліць1). Гл. яшчэ Фасмер, 4, 64; Махэк₂, 645; ЕСУМ, 5, 583; Борысь, 634 (адназоўнікавы дзеяслоў з семантыкай ’ператварацца ў зямлю’); Жураўлёў, Язык и миф, 110–111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)