мякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца мяккім (у 1 знач.), мякчэйшым.
Ад мазі скура мякчэе.
2. перан. Лагаднець, дабрэць.
Сэрца яго паступова мякчэла.
|| зак. памякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мякчэ́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
мякчэ́ю |
мякчэ́ем |
| 2-я ас. |
мякчэ́еш |
мякчэ́еце |
| 3-я ас. |
мякчэ́е |
мякчэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
мякчэ́ў |
мякчэ́лі |
| ж. |
мякчэ́ла |
| н. |
мякчэ́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
мякчэ́й |
мякчэ́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
мякчэ́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мякчэ́ць несов., прям., перен. станови́ться мя́гче; смягча́ться;
ад ма́зі ску́ра ~чэ́е — от ма́зи ко́жа стано́вится мя́гче (смягча́ется);
сэ́рца яго́ ~чэ́ла — се́рдце его́ смягча́лось
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца мяккім, мякчэйшым. Надвор’е сёння спякотнае, нават асфальт мякчэе пад нагамі. В. Вольскі. — Тытунёвую расаду пасеялі, як толькі пачала мякчэць зямля. Кулакоўскі.
2. перан. Лагаднець, дабрэць. — Хто гэта? Чужы нехта? — голас у Грасыльды мякчэў, калі яна падыходзіла бліжэй. Пташнікаў. Валодзя паступова пачаў мякчэць і здавацца. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мягче́ть несов. мякчэ́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мякне́ць ’мякчэць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. mięknieć ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смягча́ться
1. мякчэ́ць; змякча́цца, памякча́цца;
2. страд. змякча́цца, памякча́цца; см. смягча́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смяка́ть несов., прост.
1. змяка́ць, мя́кнуць;
2. змяка́ць, абмяка́ць;
3. мякчэ́ць; см. смя́кнуть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус. пск. мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)