Пле́ўка, плёўка, пле́вачка, плі́ўка, плы́вка, плёвачка ’скурка’; ’накіп на паверхні нерухомай вадкасці, ’бросня’, ’дыяфрагма, перапонка, тонкі пласт чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Вешт., Сцяшк. Сл., Мік., Дразд., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы; рэч., Мат. Гом.; сміл., Стан.), ’паверхня (замест скуры) унутраных органаў’ (Варл.), ’плява ў мясе’ (Растарг.), ’дыяфрагма’ (брэсц., гродз., віц., ЛА, 1), ’вяршок малака пры яго варцы’ (ЛА, 4), пле́вы ’перапонкі на лапах гусей, качак’ (шчуч., беласт., Сл. ПЗБ). Укр. плі́вкамяздра’, ’плёнка’, ’плеўка на малацэ’, славац. plievka ’прыкветак’, plievočka ’лускавінка’. Гл. плява́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мязга́1, мязг̌а, мізга́, мізка́, мезка́, мезга́, меска́ ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай; камбій’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Грыг., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, КЭС, лаг; бялын., Янк. Мат.; лельч., ЛАПП), ’бульбяныя жамерыны’ (жлоб., Мат. Гом.; ТС), ’мякаць у гарбуза, дзе знаходзіцца насенне’ (ТС, Сцяшк., Мат. Гом.), ’сушаная кара, якую (растоўчанай) падмешвалі да мукі’ (паўн.-зах., КЭС); ’мязга маладых дрэў, якую ўжывалі ў ежу’ (касцюк., паўд.-усх., КЭС); маладз., карэліц. мязг̌ра́ ’насенная частка гарбуза’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), Укр. мезга́, мизка́, моска́, мізька́, ст.-рус. мѣзга, рус. мезга́ ’камбій’, ’мякаць буракоў, бульбы, гарбузоў’, польск. miazga ’адціснутая мякаць, жамерыны’, ’камбій’, miazga/mlazga ’сок дрэў’, н.-луж. кніж. mězga, в.-луж. кніж. měza, чэш. míza ’сок дрэў’, ’лімфа’, ’свежасць, жыццёвая сіла’, славац. miazga ’сок дрэва’, ’лімфа’, славен. mézga, mezgà ’сок дрэў’, ’гразь, лімфа’, ’варэнне, мармелад’, mezgáti ’ціснуць мяккае’, серб.-харв. ме́зга, ме́згра ’сок дрэў’, ’мязга (камбій)’, макед. мазга, мезга ’сок з-пад кары дрэва’, балг. мъзга́, млязга, млезга ’тс’. Прасл. mězga. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: с.-в.-ням. meisch, новав.-ням. Maische ’брага’, ст.-англ. meesc‑, máx‑wyrt ’соладавы корань’, англ. mash ’раздаўліваць’, ст.-інд. mēhati ’выпускае мачу’ (параўн. серб.-харв. ми̏жати, славен. mezéti ’мачыцца’), ст.-літ. mžti ’тс’, авест. maēzaiti ’мочыцца, угнойвае’, ст.-грэч. ὀμείχειν ’тс’, лац. mingere ’мачыцца’, арм. mizem ’мачуся’, і.-е. *moig̑h ’мачыцца’ (Бернекер, 2, 54; Траўтман, 185; Фасмер, 2, 593; Скок, 2, 417–418; Бязлай, 2, 182). Аднак Аткупшчыкоў (Из истории, 148) супастаўляе словаўтварэнне лексемы мязга́ з мяздра́ і вылучае корань гэтых слоў *men‑ ’мяць’. Гл. таксама мяздра́.

Мязга́2, мезга́ ’снег з дажджом’ (ТС), славен. доленск. mézga ’гразь’. Палеска-славенская ізалекса. Да мязга1 (аб’ядноўвае значэнне ’нешта мяккае; раздушанае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́са, мя́со, мʼя́со, мʼя́са, мне́со ’туша ці частка тушы забітых жывёл або птушак’, ’мышцы цела рыб’, ’мышца’, ’мякаць, мяздра пладоў і ягад’ (ТСБМ, Яруш., Жд. 1, Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; зэльв., Жыв. сл.; в.-дзв., Шатал.), мʼя́со ’слёзная залозка ў воку’ (Дразд.). Укр. мʼясо, мнясо, рус. мясо, польск. mięso, каш. mjąso, палаб. mąsi < męsьje, н.-луж. měso, в.-луж. mjaso, чэш. maso, славац. mäso, славен. mesȏ, серб.-харв. ме̑со, макед. месо́, балг. месо́, ст.-слав. мѧсо ’мяса’. Прасл. męso роднаснае да ст.-прус. mensā (або без устаўнога ‑n‑: літ. mėsà, meisa, лат. misa, mięsa, ст.-інд. māṁsám, máms, māḥ, алб. mish, арм. mis ’тс’, тахар. B misa. І.‑е. mē(m)so‑ (Бернекер, 2, 43–44; Траўтман, 178–179; Фрэнкель, 427–428; Покарны, 725; Фасмер, 3, 30–31; Бязлай, 2, 179; БЕР, 3, 759). Сюды ж мясае́д, мясае́дніца ’перыяд ад каляд да масленіцы, калі дазваляецца (паводле законаў праваслаўнай царквы) есці мяса’ (ТС, Яруш., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.) — параўн. серб.-харв. месојеђе, ст.-славен. mesojeja, мясі́ва ’мясная страва’ (Нас.), мясюга ’мяса добрай якасці’ (капыл., Жыв. сл.), меся́ны ’мясісты’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́кіш, мекі́ш, мя́куш, мякі́ш, мʼякі́ш, ме́кіш, мя́каш, мня́кіш, мякі́шык, мякі́шка ’мяккая частка чаго-небудзь’, ’мышца’, ’лытка’, ’сцягно’, ’кончыкі пальца’ (ТСБМ, Нас., Растарг., Янк. 2, Вешт., Грыг., Касп., Бяльк.; полац., Нар. сл.; івац., жлоб., Жыв. сл.; карэліц., Шатал.; Сл. ПЗБ), ганц. ’мяккая частка лечанага хлеба’, барыс. ’насенная частка гарбуза’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’мяккае месца пад капытом у каня, каровы’ (ТС), ’чалавек уразлівы, слабавольны’ (Нар. Гом.); мяку́шак, мя́кушка ’кончык, пупышка пальца’, мякі́шка ’мочка вуха’, мякі́ша́мяздра ў гарбузе’ (чачэр., ветк., Мат. Гом.; бых., Мат. Маг.; Юрч.), мякі́шы ’мускулы’ (рэч., гом., Мат. Гом.), мʼя́кішэк ’мочка вуха’ (ТС). Рус. мя́ки́ш, мяку́ш, польск. miękisz ’мякіш’, чэш. měkkýs ’малюск’, ’рак без панцыpa’, ’мяккі мергель’, серб.-харв. мѐкиш ’мяккі плод’, ’від рака’, балг. мекиш ’мякаць’, ’груша’. Прасл. mękyšь, якое да mękъ‑kъ > мяккі (гл.). (Бернекер, 2, 43; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 29; Махэк₂, 358; Скок, 2, 401).

Мякі́ш, мекі́ш ’мяккая вільготная трава’ (Янк. 2), жытк. мекішы́ ’покрыва з мяккай травы на нізкіх месцах, у далінах’ (Яшк.), мяку́ха, мяку́ша, мяку́шка ’мяккая трава, атава’ (докш., Янк. Мат.; полац., Нар. лекс.; брасл., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. мяку́шка ’канюшына’, ’сакавітая трава’, чэш. měkkýš ’мяккая трава’, балг. банск. мекѝш ’маладая мяккая трава’, в.-луж. mjakuš ’мятліца’. Прасл. mękyšь, mękušь. Да mękъ‑kъ > мяккі. Аб суфіксах гл. Слаўскі, SP, 1, 78; 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ка1, лы́ко, лэ́ко, лы́чка ’луб з карой маладых, лісцевых дрэў (ліпы, лазы), з якога плялі лапці’, ’вязка, нізка’ (ТСБМ, Шат., Бес., Яруш., Бяльк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), лы́кі ’скруткі лыка’ (Касп.). Укр. ли́ко, рус. лы́ко, лы́ка (ж. род), польск. łyko ’тс’, lyka ’путы, няволя’, н.-, в.-луж. łyko, łyka ’лыка’, чэш. lýko ’тс’, ’вяроўка з лыка’, славац. lyko, славен. líkọ, lȋčje, серб.-харв. ли̏ка, устар. ли̏ко, макед. лико, лика, балг. ли́ко, лика́ ’тс’, ’вяроўка з лыка’, ’канапляная, шаўковая нітка’; рус. разан. лы́ко і макед. радопск. лика ’ліпа’. Прасл. lyko унутраны слой кары з маладых дрэў (ліпы)’ (Слаўскі, 5, 401–405 з аглядам л-ры). З і.-е. паралелей захаваліся толькі балт. з другасным ‑n‑: літ. lùnkas, лат. lûks ’лыка’, ст.-прус. lunkan ’тс’ і, паводле некаторых этымолагаў (гл. Фасмер, 2, 540–541), таксама ст.-інд. lúñcati ’рве, лушчыць, здзірае, лупіць’, ст.-в.-ням. (род. склон lōwes) ’мяздра, лыка’, — усе да і.-е. lū‑k‑o < *leuk‑ ’светлы’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 164–166). Сюды ж лы́чышнік ’лычнік, які дзярэ лыкі на продаж’ (Бяльк.). Гл. таксама Скок (2, 301), Шустар-Шэўц, 11, 783; Бязлай, 2, 141; БЕР, 3, 400.

Лы́ка2 ў выразе: лы́ка ты сьвіноя (Шат.). Да лыч2 (гл.).

Лы́ка воўчае ’ваўчаягада звычайная, Daphne mezereum L.’ (віц., барыс., мін., Кіс.). Укр. лико вовче, польск. wilcze łyko, н.-луж. wʼelkowe łyko, чэш. vlčí lýko, серб.-харв. лико ву̀чје, балг. диво лико ’тс’, славен. volčja lika ’бружмель лясны’. Прасл. vl̥ʼčje lyko ’ваўчаягада звычайная’. Аналагічна ням. Wolfsbast ’тс’ (Слаўскі, 5, 404; Махэк, Jména, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)