мядзве́дзіха, -і, мн. -і, -дзіх, ж. (разм.).

Тое, што і мядзведзіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медве́дица мядзве́дзіца, -цы ж., разг. мядзве́дзіха, -хі ж.;

Больша́я Медве́дица астр. Вялі́кая Мядзве́дзіца, разг. Вялі́кі Воз;

Мала́я Медве́дица астр. Мала́я Мядзве́дзіца, разг. Малы́ Воз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мядзве́дзіха, ‑і, ДМ ‑дзісе, ж.

Разм. Тое, што і мядзведзіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niedźwiedzica

ж. мядзведзіца;

Wielka (Mała) Niedźwiedzica — астр.. Вялікая (Малая) Мядзведзіца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Great Bear [ˌgreɪtˈbeə] n. the Great Bear astron. Вялі́кая Мядзве́дзіца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Little Bear [ˌlɪtlˈbeə] n. the Little Bear Мала́я Мядзве́дзіца (сузор’е)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Малы Воз, гл. Малая Мядзведзіца

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ко́ўшык ’Малая ’Мядзведзіца’ (Мат. Гом.). Да коўш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДРАКО́Н (лац. Draco),

каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Мае 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Ламаны ланцужок слабых зорак Д. агінае сузор’е Малая Мядзведзіца і заканчваецца больш яркай зоркай γ (2-й візуальнай зорнай велічыні), назіраючы за якою англ. астраном Дж.​Брадлей адкрыў (1725) аберацыю святла. Адна з зорак Д. — Тубан каля 2,5 тыс. гадоў назад была і праз 20 тыс. гадоў зноў будзе «Палярнай» зоркай. У Д. знаходзіцца яркая планетарная туманнасць 8-й зорнай велічыні, якая пашыраецца. З тэр. Беларусі Д. відаць круглы год.

Сузор’е Дракон.

т. 6, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕАРГІ́У (Georgiu) Георгій Канстанцінавіч (н. 30.3.1922, г.п. Вулканешты, Малдова),

малдаўскі пісьменнік. Скончыў Кішынёўскі пед. ін-т (1956). Першая кніга апавяданняў і аповесцей «Пачатак вясны» (1955) пра жыццё пасляваен. калгаснай вёскі. Аўтар зб-каў «Дарогі і сцяжынкі» (1958), «З усімі разам» (1960), «Тварам да людзей» (1966), аповесці «Вялікая Мядзведзіца» (1969), раманаў «Цяплынь зямлі» (1965) і «Веснавы снегапад» (1974), кніг для дзяцей («Калыханка», 1958; «Капітаны «Маланкі», 1964, і інш.). У яго творах надзённыя праблемы сучаснасці, моладзі. На бел. мову творы Геаргіу пераклалі А.​Васілевіч, Я.​Каршукоў.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Гронкі радасці. Мн., 1986.

т. 5, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)