мядзве́дзіца, -ы, мн. -ы, -дзіц, ж.

Самка мядзведзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мядзве́дзіца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Мядзве́дзіца
Р. Мядзве́дзіцы
Д. Мядзве́дзіцы
В. Мядзве́дзіцу
Т. Мядзве́дзіцай
Мядзве́дзіцаю
М. Мядзве́дзіцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мядзве́дзіца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мядзве́дзіца мядзве́дзіцы
Р. мядзве́дзіцы мядзве́дзіц
Д. мядзве́дзіцы мядзве́дзіцам
В. мядзве́дзіцу мядзве́дзіц
Т. мядзве́дзіцай
мядзве́дзіцаю
мядзве́дзіцамі
М. мядзве́дзіцы мядзве́дзіцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мядзве́дзіца ж. медве́дица;

Вялі́кая Мядзве́дзіцаастр. Больша́я Медве́дица;

Мала́я Мядзве́дзіцаастр. Ма́лая Медве́дица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мядзве́дзіца, ‑ы, ж.

Самка мядзведзя.

•••

Вялікая Мядзведзіца; Малая Мядзведзіца — сузор’і Паўночнага паўшар’я, кожнае з якіх складаецца з сямі зорак і мае форму каўша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мядзведзіца кая (матылёк) 7/80—81 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Малая Мядзведзіца 3/260; 4/597; 6/572

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вялікая Мядзведзіца (сузор’е) 3/260; 4/597; 7/602

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЯ МЯДЗВЕ́ДЗІЦА (лац. Ursa Major),

незаходнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 7 галоўных, найб. яркіх, зорак размяшчэннем нагадваюць коўш з ручкай. Усе яны 2-й зорнай велічыні, акрамя левай верхняй зоркі «каўша» (3-й велічыні). Каля сярэдняй зоркі «ручкі каўша» (Міцара) простым вокам відаць зорка Алькор. 125 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і ёсць яркія галактыкі. На тэр. Беларусі Вялікую Мядзведзіцу відаць круглы год. Гл. Зорнае неба.

Па «каўшы» Вялікай Мядзведзіцы знаходзяць Палярную зорку, праз 2 крайнія зоркі (ад β да α) мысленна праводзяць лінію і прадаўжаюць яе прыблізна на пяцікратную адлегласць паміж гэтымі зоркамі.

Сузор’і Вялікая Мядзведзіца і Малая Мядзведзіца.

т. 4, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛА́Я МЯДЗВЕ́ДЗІЦА (лац. Ursa Minor, бел. нар. назва Малы Воз),

каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 7 гал. зорак размяшчэннем нагадваюць коўш з ручкай. Найбольш яркая зорка — α М.М., ці Палярная зорка, 2-й зорнай велічыні — знаходзіцца непадалёку ад Паўн. полюса свету (на адлегласці каля 1°), з’яўляецца арыенцірам пры вызначэнні напрамку на Пн. 20 зорак сузор’я ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі М.М. відаць круглы год. Гл. Зорнае неба. Іл. гл. да арт. Вялікая Мядзведзіца.

т. 10, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)