Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нудо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.
Разм.
1. Тое, што і нуда (у 1, 3 знач.). Па.. [Язэпку] напала такая нудота, што хацелася кінуць-рынуць усё ды бегчы без аглядкі.Якімовіч.Серафіме думалася, што стары тырчыць тут на кухні ад нудоты, нават замінае ёй сваімі роспытамі.Сабаленка.Лес плакаў па сонцы і леце. Асенняя пустэча і нудота былі і тут.Хомчанка.
2. Пра млосны стан, які бывае перад рвотай. Адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе, нудоту ад выкураных самакрутак, Сяргей складваў усё напісанае ў стосік.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ну́дзіць, ‑дзіць; безас.незак.
1. Пра млосны стан, які бывае перад рвотай. Хлопцы вярнуліся да рукзакоў, той-сёй прыклаўся да сваіх пляшак, бо самалёт добра кідала і некаторых пачало нудзіць.Новікаў.Ванду нудзіла. Каб не зваліцца з ног, яна прытулілася да сцяны.Мяжэвіч.
2.перан.Разм. Пра пачуццё агіды да каго‑, чаго‑н. [Шпакоўскі:] — Нудзіць мяне, калі ты ныеш.Гурскі.Мяне ўжо нудзіла ад .. [балаганных] відовішчаў.Мікуліч.
нудзі́ць, нуджу́, ну́дзіш, ну́дзіць; незак.
1.пакім-чым і без дап. Тое, што і нудзіцца. — Так, мы ўсе тут нудзім па радзіме ды па блізкіх, але... Ліба не дасказала. — Толькі ў адных больш шансаў на зварот, а ў другіх іх меней...Гартны.Цяпер.. [дзядзька Язэп] не так нудзіць, больш можа гаварыць аб Міхале — прывык патроху, што памёр ён.Чорны.
2.каго і без дап. Выклікаць, наганяць пачуццё нуды. Па-ранейшаму [Міканор] не таіў, што ўся гэта гаворка нудзіць яго.Мележ.Апошні агеньчык мой дагарае. І студзіць, і нудзіць асенні дождж.Вярба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)