мечы́ба, мечы́бы, мн. мечы́бы, мечы́б, ж.

Драпежная марская рыба атрада акунепадобных з адросткам на верхняй сківіцы, падобным на меч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меч-кладзяне́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. меч-кладзяне́ц мячы́-кладзянцы́
Р. мяча́-кладзянца́ мячо́ў-кладзянцо́ў
Д. мячу́-кладзянцу́ мяча́м-кладзянца́м
В. меч-кладзяне́ц мячы́-кладзянцы́
Т. мячо́м-кладзянцо́м мяча́мі-кладзянца́мі
М. мячы́-кладзянцы́ мяча́х-кладзянца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мечы́ба ж., зоол. мечы́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Дамоклаў меч» 4/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мечы́ба зоол. мечы́ба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

меч-кладене́ц нар.-поэт. меч-кладзяне́ц, род. мяча́-кладзянца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

меч-кладзяне́ц (род. мяча́-кладзянца́) м., нар.-поэт. меч-кладене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мечы́ба, меч-рыбы, ж.

Вялікая акіянская рыба атрада акунепадобных з адросткам на верхняй сківіцы, падобным на меч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ДАМО́КЛАЎ МЕЧ»,

выраз, які абазначае пастаянную небяспеку. Паводле стараж.-грэч. падання, Дамокл, фаварыт сіракузскага тырана Дыянісія I Старэйшага, лісліва называў яго самым шчаслівым з людзей. Каб паказаць нетрываласць свайго шчасця, Дыянісій у час святочнага балявання пасадзіў Дамокла на сваё месца і павесіў над яго галавой на конскім воласе востры меч — сімвал небяспекі.

т. 6, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЧЫ́БА (Xiphias gladius),

адзіны від сям. мечарылых атр. акунепадобных. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вял. адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Балтыйскім, Баранцавым, Чорным, Японскім морах.

Даўж. да 4,5 м, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцягнута ў мечападобны адростак (адсюль назва) даўж. да ​1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб’ект промыслу і спарт. лову.

Меч-рыба.

т. 10, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)