со́льда, нескл., н.

Італьянская медная манета, роўная 0,05 ліры.

[Іт. soldo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Каштоўная медная руда, сульфід медзі і жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўгро́ша, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — дробная медная манета вартасцю ў чвэрць капейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрызако́ла, ‑ы, ж.

Мінерал класа сілікатаў блакітнага, зялёнага, сіняга колеру; медная руда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дны ме́дная ме́днае ме́дныя
Р. ме́днага ме́днай
ме́днае
ме́днага ме́дных
Д. ме́днаму ме́днай ме́днаму ме́дным
В. ме́дны (неадуш.)
ме́днага (адуш.)
ме́дную ме́днае ме́дныя (неадуш.)
ме́дных (адуш.)
Т. ме́дным ме́днай
ме́днаю
ме́дным ме́днымі
М. ме́дным ме́днай ме́дным ме́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЗЕ́НГА, дзеньга (ад тат. ценга — сярэбраная манета),

руская сярэбраная (14—17 ст.) і медная (18—19 ст.) манета. Да сярэдзіны 1530-х г. маса 0,78—0,79 г (наўгародска-пскоўская стапа), 0,31—0,40 г (маскоўская стапа). Пасля грашовай рэформы 1533—35 маса Дз.-наўгародкі 0,68 г (​1/100 лікавага рубля, такая Дз. стала першай рус. капейкай), маса Дз.-маскоўкі 0,34 г (​1/2 капейкі). Да канца 17 ст. маса Дз. паменшылася да 0,14 г. Спарадычна чаканіліся залатая і медная Дз. Пасля грашовай рэформы Пятра I у 1700—1828 чаканілася медная Дз., роўная ​1/2 капейкі. Пасля манета выпускалася з пазначэннем наміналу «дзенежка» (1849—63) і «​1/2 капейкі» (1839—1916).

Дзенга. Наўгародскага княства, 15 ст. (1), Пятра I, 1700 (2), Аляксандра П, 1863 (3).

т. 6, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Kpferhütte f -, -n меднаплаві́льны заво́д, ме́дная гу́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сінь, -і, ж.

1. Сіні колер; сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора, неба, паветра).

Марская с.

Не змераць вокам шыр палёў і неба с.

2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер.

Медная с.

Жалезная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

miedziak

м. мядзяк; медная манета

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АБО́Л (грэч. obolos),

1) у Стараж. Грэцыі вагавая адзінка серабра, сярэбраная, потым медная манета (складала ​1/6 драхмы).

2) У Зах. Еўропе ў 2-й пал. 8—10 ст. вагавая адзінка серабра і сярэбраная манета (​1/2 дэнарыя), у 12—15 ст. сярэбраная, у 16—18 ст. білонная або медная манета (​1/2 дэнарыя).

3) У ВКЛ намінал у ​1/2 дэнарыя, чаканены Віленскім манетным дваром у 1545—47, 1554.

Сярэбраны абол 1546 Жыгімонта II Аўгуста (ВКЛ).

т. 1, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)