грузінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Грузіі (1930). Друкаваўся з 1885. У аповесцях «Саламон Марбеладзе» (1894), «Мачыха Саманішвілі» (1897), «Нягоды сям’і Камушадзе» (1900) рэалістычна паказаў жыццё, побыт народа Зах. Грузіі, дэградацыю тагачаснага дваранства. П’есы К. «Шчасце Ірыны» (1897), «Нягоды Дарыспана» (1903), «Бяда» (1914) прасякнуты гумарам, адметныя каларытнымі нац. характарамі. Аўтар мемуараў «На маім жыццёвым шляху» (1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недружалю́бны, ‑ая, ‑ае.
Які непрыязна, непрыхільна ставіцца да каго‑н. Хацелася крыкнуць! «Ноч — мачыха недружалюбная!»Пестрак.// Які выяўляе недружалюбнасць, непрыязнасць. Недружалюбны тон голасу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пабегчы, таропка пайсці куды‑н. з якой‑н. мэтай і вярнуцца назад. [Рыгорка] збегаў дахаты і прынёс іголку.Якімовіч.Мачыха адразу ж збегала па даёнку і, яшчэ не адвязаўшы каровы ад воза, паспрабавала яе даіць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́жны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і парожні. [Агата] рынулася назад у сенцы з парожным вядром і бразнула яго на лаўку.Крапіва.А дом, ён цягне. У мяне там цяпер толькі мачыха. А вось як падвярнулася машына на базе, — выпрасіў на нядзелю. Парожны не прыеду.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго. Злаваць каго‑н. некаторы час. Жэнька кіўнуў галавой. — А муж як... добры? — Муж як муж, — Таццяна засмяялася; ёй раптам захацелася пажартаваць, пазлаваць яго. — Добры муж. Лепшы, чым ты...Шамякін.
2. Тое, што і пазлавацца. [Люба:] Родная матка — не мачыха: пазлуе і адпусціцца...Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Правучыць каго‑н. да канца, да якога‑н. тэрміну, класа, курса і пад. Давучыць дзяцей да вясны. □ Мачыха не выгнала.. [Каці] з хаты, а карміла, апранала і нават давучыла яе.Гаўрылкін.
2. Давесці вывучэнне чаго‑н. да канца, да якой‑н. мяжы. Давучыць табліцу множання. Давучыць верш да сярэдзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)