ВЕРАШЧА́КА,

традыцыйная бел. страва — мачанне для бліноў. Падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У наш час верашчака пашырана на ўсёй Беларусі пад назвай мачанка.

т. 4, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ты́каўка, ты́кавка ‘верашчака, мачанне’ (Шат.; малар., Сл. Брэс.), ‘кавалачкі сала і мяса, прыгатаваныя з мукой у выглядзе калатушы’ (Інстр. 1). Да ты́каць1 (гл.), бо бліны мачаліся («тыкаліся») у верашчаку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мача́нка, муча́нка ’страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой’ (лях., глус., Янк. Мат.; мін., КЭС; КЭС, лаг.; смарг., Сл. ПЗБ; Касп., Шат., Бяльк., ТС), пух. ’амлет’ (Сл. ПЗБ); мача́нне, мача́ня, моча́нье, мача́ньё ’мачанка’ (ТСБМ, Янк. 2, Мат. Гом.; докш., Янк. Мат.), ’тук’ (капыл., Нар. словатв.), ’мачанка з канапель, маку’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ), ’тварог, расцёрты з малаком і смятанай, у які мачаюць бліны’ (ТСБМ, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., ТС), ’варэнне’ (хойн., Мат. Гом.). Беларускае. Да мача́ць (гл.). Польск. maczanka ’грэнка з намочанага хлеба’ семантычна адрозніваецца ад беларускай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маслю́к ’страва, прыгатаваная з тоўчанага маку і цукру’ (паст., Сл. ПЗБ). Назва перанесена з іншай рэаліі — стравы, у якой прысутнічаў тлушч. Параўн. мядз. масля́кмачанне, прыгатаванае з тоўчаных канапель’ (Сл. ПЗБ), маслёнка, масьлёнкі ’тоўчанае канаплянае семя’ (Растарг.), ’страва з ільнянога семя, якое таўкуць з соллю і дадаюць цыбулю’ (ТС; КЭС, лаг.), ’ежа з тоўчаных канапель і цыбулі’ (Юрч., Бяльк.; полац., Нар. сл.) < ма́сліць ’збіваць, скалочваць масла, алей’, параўн. лаг. ма́сьліць ’таўчы каноплі ў ступе, пакуль не стануць мокрыя ад алею’ (КЭС, лаг.). Гэтыя стравы па выгляду нагадваюць вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла: маслёнка (ТСБМ, Шат., ТС), масляніца (нараўл., Мат. Гом.), ма́слянка, масля́нка, масле́нка (Вешт., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС, Ян., Сцяц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.; чав., Мат. Маг.; драг., КЭС). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)