Грудніца, гл. Мастыт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Masttis f - мед. масты́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Малочніца1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (віц., Кіс.). Да малако (гл.). Параўн. таксама малочнік4. Мена роду магла адбыцца пад уплывам лац. назвы Euphorbia (ж. р.).

Малочніца2мастыт’ (навагр., Нар. сл.), ’захворванне слізістай абалонкі рота ў немаўлят’ (ТСБМ), рус. сіб., каўказск. молочницамастыт’, арханг. ’малочныя зубы ў дзяцей’, польск. mlecznica ’ліхаманка стрававальных шляхоў’. Да малако (гл.), малочны. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111 і ламаві́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАСЛЯРО́ДАВЫЯ ХВАРО́БЫ,

хваробы, якія ўзнікаюць у жанчын у першыя 6—8 тыдняў пасля родаў. Паталаг. працэс можа лакалізавацца ў родавых шляхах, узнікаць ад інфекцый (напр., эндаметрыт) і без інфекцый (гематомы, крывацёк і інш.). Бываюць П.х. з лакалізацыяй паталаг. працэсу па-за родавымі шляхамі (лактацыйны мастыт, гіпагалактыя, трэшчыны саскоў і інш.). Узбуджальнікі інфекц. П.х. найчасцей стафілакокі, стрэптакокі. Пры інфекц. П.х. высокая т-ра цела, дрыжыкі, паталаг. змены ў хворым органе. Лячэнне тэрапеўт., пераліванне крыві, плазмы.

т. 12, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sutek

sut|ek

м. сасок; смочка;

zapalenie ~ka мед. мастыт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)