Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
pickled
[ˈpɪkəld]
adj.
со́лены (гуро́к), марынава́ны(грыбы́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
salted
[ˈsɔltəd]
adj.
1) салёны; марынава́ны
2) спрактыкава́ны, быва́лы; загартава́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Gewürzgurkef -, -n марынава́ны агуро́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Éssiggurkef -, -n карнішо́н, марынава́ны агуро́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
herring[ˈherɪŋ]n. селядзе́ц;
shoals of herring касякі́ селядцо́ў;
pickled herringмарынава́ны селядзе́ц;
red herring вэ́нджаны селядзе́ц
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАШТА́НАВІК, дубовік (Gyroporus castaneus),
шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; на Беларусі — усюды. Расце пераважна ў лісцевых лясах на пясчанай глебе паасобку і невял. групамі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—верасні.
Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыям. 4—9 см, падушкападобна-пукатая, потым плоская, амаль гладкая, чырванавата- або карычнявата-бураватая, каштанавая. Мякаць шчыльная з прыемным пахам і смакам, колер не змяняе. Трубачкі свабодныя. белыя, потым крэмаватыя з дробнымі акруглымі порамі. Ножка выш. 5—7, дыям. 1,5—3 см, цыліндрычная, да асновы злёгку расшыраецца, губчатая ці полая, гладкая, аднаго колеру з шапкай. Споры яйцападобныя, гладкія, жаўтаватыя. Спажываецца свежы, марынаваны, салёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛУ́Й, бычок (Russula foetens),
шапкавы пласціністы грыб з роду сыраежка сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце асобна і групамі ў розных лясах (пераважна ў бярозавых і мяшаных). Пладовыя целы з’яўляюцца летам і ўвосень.
Шапка да 15 см у дыяметры, у маладых грыбоў амаль шарападобная, ліпкая, жаўтаватая, у спелых пукатая або плоска распасцёртая, жоўта-бурая, з бугрыста-рубчастым краем. Пласцінкі спачатку белыя, потым робяцца жаўтаватыя. Ножка тоўстая, белаватая, з пустотамі або пустая. Смак свежага валуя едкі, пах непрыемны. Нізкаякасны ядомы грыб. Спажываецца толькі солены і марынаваны (пасля вымочвання і адварвання). Па вонкавым выглядзе да яго крыху падобны неядомы валуй несапраўдны, або хрэнавы грыб.