2.узнач.вык.Разм. Пра вельмі неспрыяльныя абставіны, цяжкія ўмовы, у якіх хто‑н. знаходзіцца. Не любіць Маргарыта дома быць адна. Гэта жахліва — не ведаеш, якую работу прыдумаць сабе.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1979). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1964). З 1964 салістка т-ра «Ванемуйне», з 1969 — т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В.А.Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Альцына («Альцына» Г.Ф.Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І.Штрауса). Выступае як камерная спявачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цыра́тавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і цыратовы. У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю.Скрыган.[Песенька] выклікала ў памяці дзіцячыя тварыкі, цыратавыя нагруднікі.Лынькоў.[Янук] здымае сваю шапку, .. адкладвае цыратавую падшыўку і дастае адтуль .. лісток паперы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСТЭ́НКА (Наталля Якаўлеўна) (н. 20.2.1953, г. Туапсэ Краснадарскага краю, Расія),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1979, клас А.Абразцовай). З 1981 салістка Нац.акад., т-ра оперы Беларусі. Валодае прыгожым голасам шырокага дыяпазону, выразнасцю вак. інтанацыі. Яе выкананню ўласцівы артыстычнасць, непасрэднасць, уменне перадаваць голасам танчэйшыя душэўныя зрухі. Сярод партый: Надзея («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), Маргарыта («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Антонія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Аіда, Джыльда, Віялета («Аіда», «Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), мадам Батэрфляй («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Паміна («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Серпіна («Служанка-пані» Дж.Б.Пергалезі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Іаланта, Ліза («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Выканала таксама монаоперу «Чалавечы голас» Ф.Пуленка, партыі саліруючага сапрана ў рэквіемах Вердзі і Моцарта, ва «Урачыстай месе» Л.Бетховена і інш.
Літ.:
Клімковіч С. Калі спявае Наталля Касценка // Театральный Минск. 1989. № 6.
французская спявачка (мецца-сапрана і сапрана). Выконвала партыі драм. і каларатурнага сапрана, у іх ліку Віялета («Травіята» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Фідэс («Прарок» Дж.Меербера). Выступала ў многіх краінах, у т. л. ў Расіі. П.І.Чайкоўскі прысвяціў Арто «Раманс» f-moll для фп. і 6 рамансаў для голасу і фп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБЕВА (Маргарыта Генадзеўна) (н. 4.6.1964, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1984). Працавала на Мінскай ф-цы маст. Вырабаў (1984 — 88). У тэхніцы батыку стварае арнаментальныя кампазіцыі, нацюрморты з кветкамі, экзатычнымі прадметамі і інш., у якіх спалучэнне лінейных узораў, колеравых плоскасцей і эфекту кракле дае прасторавую перспектыву, непаўторныя пераходы і дэкар. цэльнасць: «Лілеі», «Чырвоная ружа», «Тыгравая шкура», «Індыйскі матыў», «Хатняе цяпло» (усе 1990—96) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІ́РГУ ((Xirgu) Маргарыта) (1888, г. Молінс-дэ-Рэй, Іспанія — 1969),
іспанская актрыса. Вучылася ў Каталонскай школе драм. мастацтва ў Барселоне. У 1906 дэбютавала ў прафес. т-ры. Выступала ў т-рах Барселоны і Мадрыда. Пасля ўстанаўлення франкісцкага рэжыму (з 1939) працавала ў Аргенціне і Уругваі. Выканаўца камед., быт. і трагедыйных роляў. Найб. талент К. раскрыўся ў п’есах Ф.Гарсіі Лоркі: Марыяна Пінеда («Марыяна Пінеда»), Башмачніца («Цудоўная башмачніца»), Іерма («Іерма»), Узначальвала ўласныя трупы, ставіла творы класічнай драматургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЗЕ ((Duse) Элеанора) (3.10.1858, г. Віджэвана, Італія — 21.4.1924),
італьянская актрыса. З акцёрскай сям’і. Выступала ў італьян. вандроўных трупах, у 1887 арганізавала ўласную. Шмат гастраліравала па краінах Еўропы і Амерыкі. Актрыса трагічнага плана. Лепшыя ролі: Тэрэза Ракэн («Тэрэза Ракэн» Э.Заля), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» А.Дзюма-сына), Сантуца («Сельскі гонар» Дж.Вергі), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Нора («Нора» Г.Ібсена), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні), Ганна («Мёртвы горад» Г.Д’Анунцыо). Дэмакр. і гуманіст. мастацтва Д. вызначалася праўдзівасцю, філігранным майстэрствам.
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1988). Дачка А.М.Вярцінскага. Скончыла Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1968). З 1966 у т-ры «Сучаснік», у 1980—88 у МХАТ. Майстэрства актрысы адметнае вытанчанасцю пластычнага малюнка ролі, спалучэннем лірыкі з лёгкай іроніяй: Ніна Зарэчная, Алена Андрэеўна («Чайка», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Эльміна («Тарцюф» Мальера) і інш. З 1961 здымаецца ў кіно: «Пунсовыя ветразі», «Чалавек-амфібія», «Гамлет», «Вайна і мір», «Ганна Карэніна», «Майстар і Маргарыта», «Безыменная зорка» (тэлевізійны) і інш. Выкладае сцэн. майстэрства ў Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАНАБО́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1566,
антыкаталіцкае паўстанне ў Нідэрландах, першы этап Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Праходзіла пад сцягам кальвінізму. Пачалося 11 жн. ў гарадах Хондсхарт, Арманцьер і Касель, хутка ахапіла амаль усе правінцыі Нідэрландаў. Паўстанцы разграмілі каля 5,5 тыс. цэркваў і манастыроў. 23.8.1566 ісп. намесніца ў Нідэрландах Маргарыта Пармская выдала маніфест, у якім абяцала змякчыць дзейнасць інквізіцыі, дазволіць кальвінісцкія пропаведзі, амнісціраваць членаў антыісп. «Саюза дваран». Маніфест паспрыяў расколу ў лагеры паўстанцаў, частка іх пайшла на пагадненне з намесніцай. Да вясны 1567 паўстанне задушана, а маніфест абвешчаны несапраўдным.