Маргары́та

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Маргары́та Маргары́ты
Р. Маргары́ты Маргары́т
Д. Маргары́це Маргары́там
В. Маргары́ту Маргары́т
Т. Маргары́тай
Маргары́таю
Маргары́тамі
М. Маргары́це Маргары́тах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́льцы, ‑аў; адз. няма.

Прылада ў выглядзе рамкі, на якую нацягваюць палатно пры вышыванні; пяльцы. Нацягнуўшы на більцы [палатно], Маргарыта вышывае дарожку. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маґрэта (іран.) ’праставатая кабета’ (ушац., Нар. сл.). Відавочна, з уласнага імені Маґрэта < Маргары́та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малгажа́тка, малгожа́тка ’груша (дрэва і плод)’ (нараўл., Мат. Гом.). Запазычана з польск. małgorzatka ’тс’, якое ад імя MałgorzataМаргарыта’ (Варш. сл., 2, 862).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жахлі́ва,

1. Прысл. да жахлівы.

2. у знач. вык. Разм. Пра вельмі неспрыяльныя абставіны, цяжкія ўмовы, у якіх хто‑н. знаходзіцца. Не любіць Маргарыта дома быць адна. Гэта жахліва — не ведаеш, якую работу прыдумаць сабе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыра́тавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цыратовы. У цыратавым фартуху, Маргарыта першая выскачыла з кухні і пабегла ў пярэднюю. Скрыган. [Песенька] выклікала ў памяці дзіцячыя тварыкі, цыратавыя нагруднікі. Лынькоў. [Янук] здымае сваю шапку, .. адкладвае цыратавую падшыўку і дастае адтуль .. лісток паперы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суро́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць суровага. Суровасць клімату. Суровасць характару. Суровасць тону. □ Вы здзівіцеся хараству гэтых мясцін: і пейзажам вясны і зімы, і велічнай суровасці гор, і вадападу. Скрыган.

2. Суровыя адносіны да каго‑, чаго‑н., суровае абыходжанне з кім‑н. [Адвернік:] Дазвольце мне ўступіцца, каб суровасць маці Змяніць на ласку, панна Маргарыта. Клімковіч. // Суровы выраз (у голасе, на твары і пад.). Суровасць на твары, з якой .. [Паходня] вымавіў гэта, нечакана змянілася лёгкай, прыветлівай усмешкай. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)