ма́монт палеонт. ма́мант, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mammoth1 [ˈmæməθ] n. ма́мант

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́мерлы, -ая, -ае.

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.), або які знік, перавёўся (пра расліны).

Мамант — вымерлая жывёліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mamut

м. мамант

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́капень, -пня, м.

1. звычайна мн. (вы́капні, -яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі.

Карысныя выкапні.

2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары.

Рэшткі выкапня.

|| прым. выкапнёвы, -ая, -ае.

В. мамант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выкапнёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Здабыты з нетраў зямлі. Выкапнёвая сыравіна.

2. Які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў пластах зямлі (пра жывёл, расліны). Выкапнёвы мамант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mmmut n -s, -e і -s ма́мант

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mammoth

[ˈmæməӨ]

1.

n.

ма́мантm.

2.

adj.

веліза́рны; гіга́нцкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мамуты ’сорт сталовых буракоў’ (паст., Сл. ПЗБ; астр., Сцяшк. Сл.). З польск. mamutмамант, Elephas primigenius’, якое ўтварыў Людлоф у 1696 г. з якуцк. mamma ’зямля’ (Варш. сл., 2, 870).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДА́ЛЬСКІ (сапр. Няелаў) Мамант Віктаравіч

(1865, с. Кантэміраўка Палтаўскай вобл., Украіна — 21.6.1918),

расійскі акцёр. З 1885 выступаў у т-рах Вільні, Растова, Новачаркаска, у 1890—1900 у Александрынскім т-ры (Пецярбург). З 1900 акцёр-гастралёр у правінцыяльных і сталічных т-рах. Яго мастацтва адметнае стыхійным тэмпераментам і адначасова натуральнасцю. Найб. блізкія яго дараванню былі героі моцных, неўтаймаваных страсцей і пачуццяў. Сярод лепшых роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.​Грыбаедава), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.​Астроўскага), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.​Дастаеўскага), Гамлет, Атэла (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.​Шылера).

т. 6, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)