ма́мант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Вымерлая млекакормячая жывёліна сямейства слановых з доўгай поўсцю і вялікімі загнутымі біўнямі.

|| прым. ма́мантавы, -ая, -ае.

М. бівень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́мант

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́мант ма́манты
Р. ма́манта ма́мантаў
Д. ма́манту ма́мантам
В. ма́манта ма́мантаў
Т. ма́мантам ма́мантамі
М. ма́манце ма́мантах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́мант м., палеонт. ма́монт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́мант, ‑а, М ‑нце, м.

Жывёліна ледавіковага перыяду з доўгай шэрсцю і вялікімі біўнямі, падобная на слана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мамант 6/598—599; 9/580

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МА́МАНТ (Mammuthus primigenius),

вымерлае млекакормячае сям. сланоў атр. хобатных. Жыў у сярэднім і познім плейстацэне, быў пашыраны ў тундры і стэпах Еўропы, Паўн. Азіі і Паўн. Амерыкі. Нагадваў сучаснага інд. слана. На Беларусі рэшткі знойдзены больш чым у 200 месцах (найб. — у бас. рэк Дняпро і Сож, таксама на тэр. Мінска). Вымер каля 10 тыс. г. назад. У мёрзлым грунце Аляскі і Сібіры знаходзяць М., у якіх захаваліся мяккія тканкі, скура, поўсць, рэшткі корму ў страўніку. Выкапнёвыя рэшткі выкарыстоўваюць пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.

Даўж. да 4 м, выш. каля 3,5 м, маса да 7 т. Поўсць доўгая, густая, бурая або рыжаватая. Відазмененыя разцы (біўні) выгнутыя, даўж. да 4,5 м, маса кожнага да 120 кг. Зубы (у дарослых было 4) складаліся з тонкіх дэнцінава-эмалевых пласцінак і на працягу жыцця (70—80 гадоў) мяняліся 6 разоў. Расліннаедныя. Былі аб’ектам палявання чалавека каменнага веку.

П.Ф.Каліноўскі.

т. 10, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́мант м. гіст. заал. Mmmut n -(e)s, -e і -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ма́мант

(рус. мамонт, ад тунгуск. namendi)

вымерлая млекакормячая жывёла сям. сланоў з доўгай поўсцю і вялікімі біўнямі; жыла ў час ледніковага перыяду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ма́мант ’жывёліна ледавіковага перыяду’ (ТСБМ). З рус. мамонт ’тс’, якое з зах.-тунгуск. ηamendi ’мядзведзь’ (Расянен ZfSlPh, 21, 293). На фанетыку лексемы ўплывалі і імя Мамонт, ст.-рус. Мамонтъ (са ст.-грэч. Μάμας, ‑αντος — гл. Сабалеўскі, РФВ, 65, 415; Фасмер, ZfSlPh, 21, 295). Кіпарскі (там жа, 26, 296–300) крыніцу гэтага слова бачыць у нянецк. (jĕåη) ηammuroťeə ’пажыральнік (зямлі)’ (Фасмер, 2, 566). Параўн. якуцк. mamutмамант’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляхаўскі мамант 2/567

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)