маля́ўка ж.
1. (рыба) малёк м., маля́вка;
2. перен., разг. (о ком-л. маленьком) маля́вка, мелюзга́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мулю́к ’маленькая рыбка ўсіх парод’ (пін., Кар.), рус. мул, мулёк ’рыба Mugil cephalus’, арханг., наўг., сіб. мулёк ’малёк’, ’дробны акунь’, якія Фасмер (3, 8) суадносіць з моль > мальва́ (гл.). Параўн. таксама польск. mulawka, malawka ’від рыбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.
1. Маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры; малёк. У мора была запушчана вялікая колькасць малявак розных парод рыб. «Звязда». Чародка малявак нешта вышуквае ў імху, якім абраслі заставы. Корбан.
2. перан. Разм. іран. Пра дзіця або чалавека маленькага росту. Васіль Іванавіч памкнуўся быў пярэчыць .. [Майцы], хацеў нават сурова перапыніць гэтую маляўку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палонік 1 ’апалонік (разлівальная лыжка)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Шпіл., Касп., Бяльк., Мядзв., Раманаў, 8; Нік. Очерки), поло́нік (ТС), поло́днік, пало́нік, пало́йнік, пало́ўнік (Сл. ПЗБ), поло́нік, поло́нык (Сл. Брэс.), поло́ньнік (Бяльк., Янк.). З апалонік 2 (гл.) з адпадзеннем пратэтычнага а.
Палонік 2 ’малёк жабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Касп.), поло́нік (ТС). З апалонік 1 (гл.) у выніку адпадзення пратэтычнага а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́ць ’паказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгацца ’мітусіцца’ (Жд. 1). Укр. мелька́ти, рус. мелька́ть (а таксама новасіб. мельга́вка ’малёк’, разан. мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маля́ўка 1, мыля́ўка, маля́ўкі ’малёк, маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дробязь, малеча’ (Бяльк.), рус. маля́вка, кастр., ярасл., валаг. маля́ва, моля́ва ’маленькая рыбка’, тамб., тул. малявка, молявка ’вельмі маленькая істота (рыбка, птушачка, зверына)’, паўн.-дзв., ленінгр. ’галавасцікі’, укр. малявка ’дробная рыба’; бел. маляўка ’рыба гарчак, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., БелСЭ), рус. малявка ’тс’; бел. маля́ўка ’рыба Leucaspius delinateus’ (Жук., 214), рус. маск. малявка ’тс’; бел. маляўка ’рыба гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’, рус., урал., бас. р. Камы малявка ’тс’; польск. malawka, mulawka ’від рыбы’, molawka ’дробная рыбка’. Утварэнне з суфіксам ‑к‑а ад прыметніка ⁺малявы. Параўн. рус. калуж. маля́вочный, маля́вошный ’малыш, малы (у звяртанні да дзіцяці)’, макед. малав ’малы’, серб.-харв. ма̏љав ’пушысты, які аброс валаскамі, пухам’.
Маля́ўка 2 ’хвароба рожа’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) утворана ад (на)‑маляваны: плямы на скуры выглядаюць, як памаляваныя. Да малява́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)