квэ́цаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. і чым. Мазаць, размазваць; пэцкаць.

К. сцяну фарбай.

К. халат.

2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.

|| наз. квэ́цанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што і чаго.

Разм. Маляваць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пункці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Начарціць (чарціць), намаляваць (маляваць) пункцірам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stipple [ˈstɪpl] v. малява́ць, гравірава́ць пункці́рам або́ штрыха́мі;

stippled ceramics штрыхава́ная кера́міка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кра́ситьI несов. фарбава́ць; (покрывать слоем краски) малява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пэ́ндзаль, -дзля, мн. -дзлі, -дзляў, м.

Пучок шчаціння, валасоў на ручцы для нанясення фарбы, клею на што-н.

Малярны п. П. мастака.

Валодаць пэндзлем (умець маляваць карціны).

|| паменш.

пэ́ндзлік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. пэ́ндзлевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Спец. Зрабіць прамалёўку.

2. і без дап. Маляваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рисова́ть несов., в разн. знач. рысава́ць; (красками, перен.) малява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́клы, ‑ая, ‑ае.

Мокры, намоклы. [Зыбін], сушачы каля печкі змоклыя дыяганалевыя штаны, стаў з захапленнем маляваць карціну ўральскай зімы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малява́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маляваць.

2. Прадмет навучання. Урок малявання.

3. Разм. Тое, што намалявана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)