ЧАХО́ВІЧ (Czechowicz) Шыман (Сымон) (хрышчаны 22.7.1689, г. Кракаў, Польшча — 21.7.1775),

польскі мастак. Вучыўся маляваць у Рыме. Пісаў партрэты, абразы, займаўся манум. жывапісам. Выкарыстоўваў іканаграфічныя кампазіцыі Рафаэля, фламандскіх мастакоў (у т. л. П.​П.​Рубенса, А. ван Дэйка). Працаваў у Польшчы, Літве, на Украіне і Беларусі. Каля 1770 выканаў 44 карціны для езуіцкага калегіума ў г. Полацк Віцебскай вобл. Верагодна, удзельнічаў у стварэнні размалёвак Нясвіжскага касцёла Божага Цела.

Літ.:

Orańska J. Szymon Czechowicz, 1689—1775. Poznań, 1948.

В.​Дз.​Бажэнава.

т. 17, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)