малява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., каго-што.

1. Адлюстроўваць фарбамі.

М. карціну.

2. Пакрываць фарбай.

М. паркан.

3. перан. Расказваць пра што-н., апісваць што-н.

М. сялянскі быт.

|| зак. намалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. малява́нне, -я, н.

Урок малявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. малю́ю малю́ем
2-я ас. малю́еш малю́еце
3-я ас. малю́е малю́юць
Прошлы час
м. малява́ў малява́лі
ж. малява́ла
н. малява́ла
Загадны лад
2-я ас. малю́й малю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час малю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малява́ць несов.

1. (маслом, красками) писа́ть; (карандашом) рисова́ть;

м. карці́ну — рисова́ть карти́ну;

2. (покрывать краской) кра́сить, окра́шивать, выкра́шивать;

3. (описывать) рисова́ть, изобража́ть;

4. (рассказывая) представля́ть; изобража́ть;

не такі́ стра́шны чорт, як яго́ малю́юцьпосл. не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.

1. Рысаваць фарбамі. Маляваць партрэт. □ Кожны дзень у час вячэрні Малявалі дзве рукі: Бацька пэндзлем у майстэрні, Сын алоўкам. Мастакі! Галіноўская. Андрэй расчыніў эцюднік, пачаў маляваць. Кандрусевіч.

2. Тое, што і рысаваць. Максім сядзеў нахіліўшыся і задумліва маляваў галінкай на пяску нейкія адмысловыя фігуры. Шамякін. Мама пачала прыбіраць у пакоі, а я маляваў каляровымі алоўкамі самалёт і нашага лётчыка з залатой зорачкай і ордэнамі на грудзях. Бяганская.

3. Разм. Фарбаваць. Маляваць плот. Маляваць падлогу. // Фарбаваць, падводзіць фарбамі твар (губы, бровы, вейкі). Авяліна, паставіўшы перад сабой люстэрка, малявала бровы. Бажко.

4. перан. Расказваць пра што‑н., апісваць што‑н.; уяўляць. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа. Навуменка. Помніце мінулую восень? Як толькі не малявалі яе ў вершах?. І багатая. І залатая. І шчаслівая. І радасная. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малява́ць

1. zichnen vt, vi; mlen vt, vi (фарбамі);

малява́ць з нату́ры nach der Natr zichnen;

2. (апісваць) beschriben* vt, (us)mlen vt, schldern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

малява́ць

(польск. malować, ад с.-в.-ням. mālen)

1) перадаваць прадметы на плоскасці пры дапамозе фарбаў (напр. м. пейзаж);

2) фарбаваць (напр. м. сцены);

3) перан. расказваць або апісваць што-н.; мысленна падаваць у якіх-н. вобразах, формах (напр. м. карціны жыцця).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Малява́ць ’рысаваць фарбамі’, ’фарбаваць’, ’апісваць’, ’абгаворваць (перад людзьмі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Грыг., Сл. ПЗБ), драг. малюваты ’мазаць алоўкам абы-што’ (З нар. сл.), ’выяўляць’ (Яруш.), ст.-бел. малевати, малиоватималяваць’ запазычана са ст.-польск. malować ’тс’, якое са ст.-в.-ням. mâlôn ’тс’, с.-в.-ням. mâlen, ням. malen (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Запазыч., 196). Сюды ж маляванне ’жывапіс’ (Нас.), ’фарбаванне’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’шыльда’ (Яруш.), маляваненькі ’прыгожы’ (Нас.), малява́цца ’быць паслухмяным’ у выразе: …Коб ты и малёваўся… ’Рабі што хочаш, але не будзе па-твойму’, драг. малёва́тысь ’тс’ (ТС, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намалява́ць гл. маляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прокра́шивать несов. фарбава́ць, малява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да маляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)