МАЛ (паводле інш. крыніц, Ніскін, Ніскіня — маларослы чалавек; ? — 946),

князь драўлян у 1-й пал. 10 ст. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», узначаліў паўстанне жыхароў г. Іскорасцень супраць спробы вял. кіеўскага князя Ігара паўторна сабраць даніну, у час якога Ігара забілі (945). Драўляне няўдала спрабавалі ажаніць М. з удавой Ігара кн. Вольгай. У 946 войска Вольгі захапіла Іскорасцень, М. паводле яе загаду пакараны смерцю.

т. 9, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

undersized

[,ʌndərˈsaɪzd]

adj.

ме́нш, чым звыча́йнага паме́ру; маларо́слы, нізкаро́слы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кірду́пель ’маларослы хлопчык, падростак’ (ТС, Жыв. сл.). Гл. кнрдупель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункто́вік ’маларослы чалавек’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Відаць, іранічна да пункт ’кропка’ (= ’нешта малое, малазаўважальнае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мухрыць ’вымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус. мухры́га ’неахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыкарэ́нкаваты (прыкорэ́нковатый) ’нізкі, каранасты’ (стол., Нар. лекс.). Утварэнне ад ко́рань (гл.) з развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. прикорёнок ’тоўсты і маларослы чалавек’, укр. при́корень ’частка ствала каля кораня, пень; невялікі калок, убіты ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацу́пак ’абрубак, палена; маларослы таўсцячок, целяпень’ (Грыг.), ’таўсцячок’ (Нас.), ацопак ’цяльпук’ (Ян.), укр. оцупок, оцупалок ’абрубак, бервяно, палена’, рус. дан. оцупок ’абрубак, калода’, польск. ocupek ’невялікі кавалак дрэва або чаго іншага, тоўсты і плоскі або круглы; чалавек такой формы’ (з украінскай). Ад гукапераймальнага цуп або цоп, што перадаюць рэзкае падзенне або раптоўны ўдар; да семантыкі параўн. целяпе́нь ’круглы абрубак; непаваротлівы, няспрытны чалавек’ ад гукапераймальнага цялеп//цялёп, што адлюстроўвае падзенне, матлянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рта 1 ’куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом)’ (Сцяц., Др.-Падб., Мал., Шн., Яруш.), ’маларослы’ (Мал.), ’кепскі, горшы’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. kurta (Кюнэ, Poln., 70; Слаўскі, 3, 414–415). Параўн. куртаты (гл.).

Ку́рта 2 ’сучка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kùrtas ’паляўнічы сабака’ (Сл. паўн.-зах., 2, 584). Балтызм.

Ку́рта 3 ’куртка’ (Шат., Бяльк., Серб., Нас., Сержп., Ск., Мат. Маг., Тарнацкі, Studia). Запазычанне з польск. kurta ’тс’ (Слаўскі, 3, 413; Кюнэ, Poln., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курта́ты 1 ’бясхвосты’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’маларослы’ (Гарэц.). Укр. куртатій ’тс’. Прыметнік з прадуктыўным суфіксам ‑аты. У іншых славянскіх мовах гэты суфікс не зафіксаваны (параўн. Слаўскі, 3, 414), таму слова трэба лічыць беларуска-ўкраінскай інавацыяй. Агульнараспаўсюджанае ў заходнеславянскіх мовах kurta ’сабака з адрэзаным хвастом’ запазычана з лац. curtus ’кароткі’ (с.-лац. curtus canis ’сабака з адрэзаным хвастом’).

Курта́ты 2 ’чорт’ (Федар.). Да куртаты 1 (гл.). Параўн. куцы 1 ’кароткі’ і куцы 2 ’чорт’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нія́кі ’ніякі, ні адзін, ніводны’ (Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’дрэнны, благі, нягодны’ (Ян., ТС; полац., Нар. лекс.; бешанк., Нар. сл.), ’худы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ’хворы’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’неразумны; слабы, кволы; невялікі’ (Сл. ПЗБ), сюды ж нія́ка ’дрэнна’ (Сл. ПЗБ), ’цяжка’ (Сцяшк. Сл.), нія́коваты ’слабаваты, нікуды не варты’ (ТС), ніякава́ты ’маларослы’ (Мат. Гом.), ніяку́сенькі ’ніякі’ (Сцяшк. Сл.), ніякаве́ць ’бянтэжыцца’ (там жа), укр. нія́кій ’ніякі’, рус. бранск. ния́кій ’тс’, польск. nijaki ’ніякі; няпэўны, невыразны, слабы, мізэрны’, чэш., славац. nijaký ’няпэўны, невыразны’. Вытворнае ад нія́к (гл.), адносна развіцця семантыкі да ’дрэнны, нікуды не варты’ параўн. нічогі (гл.), развіццё спецыфічнага значэння ’слабы, кволы’, магчыма, з’яўляецца паралельным да серб.-харв. не̏јāк ’слабы, кволы, слабасільны’ ад jȃk ’моцны, магутны’, агульнага па паходжанню з паўн.-слав. *jakъ ’які’ (ESSJ SG, 2, 237, 491; Скок, 1, 702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)