Мазёк! ’пра няўмелае мазанне’ (мсцісл., Нар. лекс.) — гукапераймальнае слова ад мазаць (гл.). Канцавое ‑к‑ замест ‑х‑ (як, напр., пялёх!), відавочна, пад уплывам слова мазок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
smarowanie
н.
1. мазанне, змазванне;
2. подкуп, падмазванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́мазаць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; заг. вымаж; зак., што.
1. Намазаць, нацерці чым‑н. Вымазаць паркет масцікай.
2. у што. Разм. Запэцкаць, замазаць. Вымазаць адзенне ў мел.
3. Разм. Расходаваць на мазанне, націранне. Вымазаць увесь вазелін. // Зняць, ачысціць з паверхні чаго‑н. рэшткі масла, смятаны і пад. Вымазаць скавараду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умаще́ние ср.
1. (действие) націра́нне, -ння ср., ма́занне, -ння ср., нама́званне, -ння ср.;
2. (благовония) паху́чыя ма́зі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сма́зывание
1. (действие) ма́занне, -ння ср., зма́званне, -ння ср., падма́званне, -ння ср.; см. сма́зывать 1, 3;
2. (лечебная процедура) мед. зма́званне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мазголіць 1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл. mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш. (h)lomoziti, бел. гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ. mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).
Мазголіць 2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус. разан. мозгаль ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёпаць ’пляскаць у далоні, апладзіраваць’, ’шлёпаць’ (Сцяшк., ТС), ’рабіць гук далоняй або чым-небудзь плоскім’ (Нас.), ’з шумам біць, ляпаць’ (ТСБМ), лёпнуць ’стукнуць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), ’упасці’ (Ян.), лёпнуцца ’ўпасці задняй часткай цела’ (Нас.; карм., Мат. Гом.), лёпацца ’плёскацца, паласкацца’ (ТС). Укр. палт. льо́пати ’ляпаць, пэцкаць’, рус. арханг., цвяр., пск., разан. лёпнуть ’лёпнуць’, паўдн. ’разбоўтваць што-небудзь распырскваючы’, вяц. ’рабіць абы-як’. Гукаперайманне, утворанае ад выгуку лёп! ’удар далоняй па мякаці цела’, ’удар чым-небудзь ліпкім’ (Нас.), мсцісл. ’пра пэцканне, мазанне’ (Нар. лекс.). Аб утварэнні гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60. Сюды ж клец. лёпало, лёпанка ’балабон, пустазвон’ (Нар. лекс.), уздз. лёпалка ’прылада для знішчэння мух’ (Жд. 2), клец. лёпы ’пустая балбатня’ (Нар. лекс.), лёпаўка ’лінейка, раздвоеная з аднаго канца, якая ўжываецца ў гульні «ляшчоткі»’ (Нас.). Са значэннем ’пэцкаць’ звязана тураў. лёпа ’тоўстая, неахайная жанчына’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мара́нье ср.
1. (действие) пэ́цканне, -ння ср., бру́джанне, -ння ср.;
2. пля́мленне, -ння ср., ганьбава́нне, -ння ср., няслаўле́нне, -ння ср.;
3. крэ́мзанне, -ння ср., ма́занне, -ння ср.;
4. крэ́сленне, -ння ср., касава́нне, -ння ср.; см. мара́ть;
5. (мазня) мазня́, -ні́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)