Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kettledrum
[ˈketəldrʌm]
n.
літа́ўры; sing. літа́ўра f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kotły
мн.муз.літаўры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тымпа́н1, ‑а, м.
Старадаўні ўдарны музычны інструмент — род медных талерак або невялікай літаўры.
[Грэч. tympanon — барабан, бубен.]
тымпа́н2, ‑а, м.
Спец. Трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі і скульптурнымі ўпрыгожаннямі.
[Грэч. tympanon — барабан, бубен.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Késselpaukef -, -n муз.літа́ўры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
УДА́РНЫЯ МУЗЫ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ,
група музычных інструментаў, якія аб’ядноўваюць паводле спосабу гуказдабывання: удараў ці блізкіх да яго рухаў. Крыніцай гуку служыць цвёрды корпус (ідыяфоны), мембрана (мембранафоны), струна (хардафоны). Адрозніваюць інструменты з пэўнай вышынёй гуку (літаўры, званочкі, ксілафон) і няпэўнай (барабаны, бубны, трохвугольнікі, кастаньеты і інш.). У.м.і. ўпрыгожваюць гучнасць аркестра, надаюць ёй каларыстычны бляск, яркасць, выконваюць розныя гукапераймальныя задачы, надаюць музыцы рытмічную дынамічнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́БЕН,
бел.нар. інструмент класа мембранафонаў. Лакальная назва ручны барабан. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
Назва «бубен» сустракаецца ў гіст. дакументах 11 ст. ў сувязі з ваен. падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла св. Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вял.кн. Літоўскага). У сучасным сял. побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі.
І.Дз.Назіна.
Бубен. Вёска Забалоцце Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕСАКО́Ў Кім Дзмітрыевіч (н. 20.2.1936, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1998). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1965). З 1966 выкладаў у Бел. кансерваторыі і ў 1972—96 у спец.муз. школе пры ёй. У 1969—71 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Беларусь». Працуе ў розных жанрах. Для яго музыкі характэрны філасафічнасць, драм. і гераічная вобразнасць, народнапесенныя інтанацыі. Значнае месца займае музыка для дзяцей і юнацтва. Сярод твораў: опера «Барвовы золак» (радыёпаст. 1978), «Палын — трава горкая» (1987); 7 сімфоній (1966—2000), у т. л. 7-я для вял. духавога аркестра; 10 стр. квартэтаў (1967—93); канцэрты для цымбалаў (1974, 1986), габоя (1985) і для 3 труб і вял.літаўры (1997) з аркестрам; кантаты, у т. л. «Купалле» (1991); араторыі, у т. л. «Хатынь» (1973); камерна-інстр. музыка; вак. і хар. цыклы; песні, музыка для драм.т-ра, кіно.
Літ.:
Лукша В. Людзям — шчодрасць сэрца // Лукша В. Дзесяць дарог да чароўнага. Мн., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тымпа́н
(гр. tympanon = барабан)
1) старадаўні ўдарны музычны інструмент, род медных талерак або невялікай літаўры;
2) архіт. трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі і скульптурнымі ўпрыгожаннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР БЕЛРАДЫЁЦЭ́НТРА, Сімфанічны аркестр Белрадыёкамітэта. Існаваў у 1928—37 у Мінску. Створаны на аснове сімф. аркестраў БДТ-1 (гл. Сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага тэатра першага) і Бел.дзярж.муз. тэхнікума. У 1928 налічваў 50 чал. У розныя часы ў склад аркестра ўваходзілі музыканты С.Жыў (1-я скрыпка), Ю.Дрэйзін (2-я скрыпка), К.Бянеўскі (альт), М.Арлоў (віяланчэль), М.Славачэўскі (кантрабас), Б.Трызна (флейта), Б.Паграбняк (габой), Г.Эльтэрман (кларнет), М.Паграбняк (фагот), Я.Сцягенны (валторна), М.Штэйман (труба), І.Рыбкін (трамбон), М.Казакоў (туба), С.Маркоўскі (літаўры); дырыжоры А.Бяссмертны, І.Гітгарц, М.Міхайлаў (выпускнік Ленінградскай кансерваторыі па кл. Э.Купера), А.Арлоў, Л.Штэйнберг. Рэпертуар складалі творы кампазітараў розных эпох і кірункаў. Быў папулярызатарам бел.муз. мастацтва: праводзіў творчыя радыёвечары, справаздачныя канцэрты бел. кампазітараў. У яго выкананні гучалі творы М.Аладава, В.Залатарова, Р.Пукста, А.Туранкова, М.Чуркіна, А.Багатырова, М.Крошнера, Р.Самохіна, П.Падкавырава. З 1937 у складзе Беларускай філармоніі.
Літ.:
Загородний Г.Н. Музыки высокое призвание. 2 изд. Мн., 1988;
Яго ж. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981.