Ляпёха1 ’кавалак гразкай зямлі’ (Інстр. 1). Відавочна, роднаснае з рус. разан., свярдл. ’круглы, плоскі ком гразі, каравячага памёту’. Параўн. і балг. лепешка ’тс’. Да ляпі́ць (гл.).

Ляпёха2, лыпэ́ха ’поўная жанчына’, ’тоўстая нехлямяжая жанчына’, ’гультай’, ’непрыгожая жанчына з шырокім тварам’, ляплёха ’тоўстая жанчына, як вылепленая’ (Бяльк., Клім.; браг., Мат. Гом.; драг., Нар. лекс.; міёр., З нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., разан., валаг., алан., кур., тул. лепёха ’тс’. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу з ляпёшкаляпёшка’, якое з прасл. lěpexa ’тс’. Аналагічна іншыя словы, што называюць розныя віды печыва: бу́лка, пы́шка, драг. у выразе: сыдэ́ть бы роўге́ня — аб поўнай прыгожай жанчыне. Сюды ж міёр. ляплёха ’тоўстая, як вылепленая’ (З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кавік ’пірог з макам’, нараўл. мако́вік (Мат. Гом.; мазыр., Вешт.). Укр. маківни́кляпёшка з мёду і маку’, польск. makownik, рус. маковник ’пірог з макам’, чэш. makovník ’тс’. Да ма́кавы < мак (гл.). Для бел. гаворак характэрна вельмі прадуктыўнае ўтварэнне назваў яды і пітва (ад прыметніка) з суф. ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паляні́ца1 ’невялікая прадаўгаватая булка з белай мукі’ (Бяльк.), ’печыва з мукі’ (Сл. ПЗБ), ’прэсная ляпёшка’ (Касп.), паляні́цы ’ляпёшкі, спечаныя на патэльні’ (Малчанава, Мат. культ., 191), паляны́ця ’бохан хлеба’ (Сл. Брэс.). Рус. палени́ца ’булка, белы хлеб’, укр. паляни́ця. Да паліць (Праабражэнскі, 2, 8; Фасмер, 3, 191). Гл. яшчэ Вештарт, Лекс. Палесся, 107.

Паляні́ца2, паля́ншчына ’бязлесая мясцовасць’ (Сл. ПЗБ). Дэрываты ад поле (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плацэ́нта

(лац. placenta = ляпёшка)

1) орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плоду і матчынага арганізма; дзіцячае месца, паслед;

2) вырасты тканак у раслін, на якіх прымацоўваюцца насенныя пачаткі ў завязі кветкавых раслін, спарангіі ў папарацей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ска́нцы ‘бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’ (круп., Жд. 2), ‘бліны, начыненыя тварагом (брасл., Нар. словатв.). Рус. наўг., алан. ска́нец, ска́нцы ‘тонка раскачаная пражаная ляпёшка’, ска́нцы ‘сачні, вялікія, тонкія ватрушкі з “сканого” цеста’. Даль (4, 193 і наст.) адносіць да скать (тесто) ‘раскачваць у сачэнь, слаіць, рабіць слаёнае, здобнае цеста’. Іншая ступень чаргавання галосных у сука́ць. Няма падстаў лічыць запазычаннем (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 131) з літ. skanēsis, skanēstas ‘ласунак, далікатэс’ (Анікін, Опыт, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пала ’капун, капуха’ (Жыв. сл., Янк. Мат.). Гл. кепацца. Магчыма, утворана пры дапамозе суфікса ‑ала ад капаць (параўн. семантычна капун) з другасным пераносам націску на каранёвы галосны (ка́пала > ке́пала, а > е пад націскам) (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 93–94). Іншую версію прапануе Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) з літ. kẽpalas ’булка хлеба’. Семантычнае разыходжанне ён тлумачыць наступным чынам. Тое ж літ. утварэнне з іншым суфіксам kepaĩšis, апрача значэння ’хлеб, ляпёшка’, мае яшчэ пераноснае значэнне ’мямля, размазня’. Гэтай версіі прытрымліваецца таксама Лаўчутэ (Балтизмы, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драчо́на ’назва ежы’ (БРС, Касп., Сцяшк.). Параўн. у Бяльк.: ’блін з дранай бульбы; ляпёшка з пшанічнай мукі з яйцамі і салам або маслам’. Таксама драчо́нік (БРС, Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. дрочена ’тс’. Да дзеяслова прасл. *dročiti (з шматлікай семантыкай). Рус. назву ежы (без бел. матэрыялу) звязвае з гэтым дзеясловам Трубачоў, Эт. сл., 5, 123. Слова дрочена лічыць уласна рускім Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 196. У рус. мове яно адзначаецца з XVII ст. і, паводле Шанскага, утворана марфолага-сінтаксічным спосабам на базе словазлучэнняў дроченая картошка, дроченая яичница.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цак, пля́цок; пля́цке, пляцкы ’блін, аладка’, ’дранік’ (ЛА, 4; Бес., Вешт.; кам., Жыв. сл., Сл. Брэс.), пля́цка ’пернік’ (Сцяшк. МГ), ’хлебнае печыва круглай формы’, ’сухар’ (маст., ашм., Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. пляцокъ ’праснак’ (XVII ст.) са ст.-польск. placek ’плоскае лечанае або смажанае цеста’, якое з ням. Plätzchen ’тс’, памяншальнае да Platz у спецыяльным значэнні (Булыка, Лекс. запазыч., 117; Банькоўскі, 2, 595). Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 17) — заходнеславянская інавацыя, параўн. польск. plaska ’скураны кружок для забівання мух’: таксама Махэк₂ (453) дапускае ўтварэнне ад plácati ’ляпіць з гліны, цеста’ для чэш., славац. plackaляпёшка’.

Пляца́к ’рукзак’ (воран., Сл. ПЗБ; слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plecak ’тс’, якое з’яўляецца штучным перакладам з ням. Rucksack ’тс’ (< Rücken ’спіна’ і Sack ’мяшок’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суко́ннікі1 ’даматканыя суконныя штаны’ (чэрв., круп., мядз., Сл. ПЗБ; ТС; калінк., светлаг., чач., Мат. Гом.), ’суконныя буркі (абутак)’ (Гарад.). Ад суко́нны ’зроблены з сукна, воўны’, гл. сукно.

Суко́ннікі2 ’дранікі, звычайна посныя’ (Барад.), суко́ннік ’аладка (з дранай бульбы)’ (мазыр., Мат. Гом.). Няясна; параўн. суко́ніцы ’ягады (цёртыя)’ (жытк., Мат. Гом.), што можна звязаць з літ. sùkalioti ’круціць, вярцець’, а таксама з рус. дыял. сука́лить ’скрэбці, чысціць’, якое Тапароў (Балтийские яз., 46) лічыць балтызмам, на думку Анікіна (Опыт, 284), беспадстаўна. Гл. таксама сканцы ’бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’, што выводзіцца ад сакаць ’сукаць, раскатваць цеста’, параўн. рус. дыял. ска́нец ’тонкая раскатаная ляпёшка з прэснага цеста’ і ’тоўстая, грубая пяньковая пража’, што сведчыць пра першасны сінкрэтызм “кулінарнага” і “тэкстыльнага” значэнняў дзеясловаў *sukati, *sъkati: рус. бранск. сучить сканцы ’прасці пражу’ і рус. калін. сканцы сучить ’раскатваць цеста’, гл. Фасмер, 3, 635; Анікін, Опыт, 279. Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 63, 112, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаварада́ ‘патэльня’ (ТСБМ; Касп., Мядзв., ТС, Сл. Брэс., Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., З нар. сл., ЛА, 4), скаравада́ (Шатал., З нар. сл.), скараво́да (Бяльк.), скароўда́ (Сцяшк.), скварада́ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), скаварэ́нда, скоўрада́ (Сл. Брэс.) ‘тс’. Укр., рус. сковорода́, ст.-рус. сковорода, польск. skowroda, н.-луж. škórodej, в.-луж. škorodej, ст.-чэш. skravada, skrovada, ст.-слав. сковрада ‘прылада для катавання’. Прасл. *skovorda, *skovordy, ‑ъve. Этымалогія няясная. Параўноўваюць з ст.-в.-ням. scart, ‑isan ‘кацялок, патэльня’, с.-в.-ням. scharte ж. р., schart м., н. р. ‘тс’; гл. Ільінскі, ИОРЯС, 24, 1, 114–115; Брандт, РФВ, 24, 176, Махэк₂, 548; Фасмер, 3, 644. Зычны ‑в‑ тлумачыцца ўплывам слав. *skvara (гл. скварыць) і роднасных. Супраць Семерэньі (ВЯ, 1967, 4, 14–15), які выводзіць славянскае слова з формы, блізкай арм. skavaŕak, перс. sukōra (sukurra) ‘міска, сподак, талерка’, крыніцай якіх ён лічыць грэч. σκεναρίδα, вытворнае ад σκεναριν ‘маленькая пасудзіна’. Спробы выдзеліць архаічны прэфікс ско‑ (sko‑) пры каранёвым ворд‑/вард‑ (< *vьrd‑) ‘жордка, прут’ (Куркіна, Этимология–1988–1990, 57–60) не пераконваюць па семантычных прычынах. Вытворныя ад скаварада: скаваро́днік, скаварадзе́нь ‘чапяла’, ‘блін або ляпёшка, спечаныя на патэльні, праснак’ (Шымк. Собр., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)