Ляпёшка 1 ’перапечка, праснак, скавароднік’ (Нас., Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’няўдалая булка хлеба’ (Ян.). Рус. лепёшка ’блін’, ’аладка’, ’дранік’, ’пірог’, ’круглая буханка’. Да ляпі́ць (Міклашыч, 178; Праабражэнскі, 1, 448; Младэнаў, 273). Сюды ж звычайна адносяць і рус. ле́пех, лепехи́, бел. ляпёшка (прастамоўн.) і балг. ле́пешка ’каравячы памёт’, ’кізяк’ (Фасмер, 2, 484; БЕР, 3, 363). Бернекер (1, 701) дапускае роднаснасць з рус. лепе́нь ’акравак’, лепест. Буга (Rinkt., 1, 452) супастаўляе рус. лепёшка з літ. lepaĩšis ’праснак з бульбы і ячменнай мукі’, lepatur̃šis ’праснак’.

Ляпёшка 2 ’ўдар далоняй па мякаці цела’, ляпёшку падняць (зʼесці) ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.). Да ля́паць 1 (гл.).

Ляпёшка ’лісічка, Cantharellus cibarius’ (воран., Сл. ПЗБ). Відазмененае ля́пушкі (гл.) паводле ляпёшка пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Pastílle f -, -n ляпёшка, пігу́лка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Tablétte f -, -n табле́тка, пігу́лка, ляпёшка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пасціла́

(ад лац. pastillus = ляпёшка)

кандытарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ву́хватнік ’ляпёшка, якую пякуць перад тым як саджаць хлеб у печ’ і ву́хвацень ’тс’ (КТС). Ад выхваціць (дыял. вухваціць) ’выхапіць’; параўн. іншую назву выхапень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасна́к, прасно́к, прасну́шка, прасня́к, прасны́к, прысне́к ’тоўсты блін з прэснага цеста’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Касп., Др.-Падб., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’ляпёшка з хлебнага цеста’ (Бяльк.). Больш падрабязна аб значэннях слова і іх лакалізацыі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 115. Слова мае агульнаславянскае распаўсюджанне: укр. прісня́к ’праснак, пірог з прэснага цеста’, рус. прасня́к, пресно́к ’прэсны хлеб, пірог, ляпёшка’, польск. przaśnik, przaśniak ’прэсны хлеб’, чэш. přesňak ’ляпёшка з няквашанага цеста’, серб.-харв. prèsnik, пре́снац, пре́сница ’прэсны хлеб; прэснае салодкае пячэнне’, славен. presnec ’сквашаны хлеб’, балг. пресни́к ’прэсны хлеб’, макед. праснег, преснец, пресник ’від пірага з падсушаных каржоў, складзеных адзін на адзін’. Суфіксальныя дэрываты ад *prьsnъ ’прэсны’ (гл. Вештарт, там жа). Параўн. таксама апрэспік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cake [keɪk] n.

1. торт, піро́жнае; кекс; піро́г

2. ляпёшка

3. кава́лак, кава́лачак (мыла)

♦

cakes and ale весяло́сць, прые́мнасць;

you cannot have your cake and eat it too адзі́н піро́г не́льга з’е́сці дво́йчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вы́хвацень ’ляпёшка з хлебнага цеста’ (Вешт. дыс.); ’корж’ (Мат. Гом.), выхватка ’малы хлябок, спечаны на скаварадзе’ (Сцяшк.). Ад выхваціць. Параўн. у семантычных адносінах чэш. дыял. vychopeň, польск. wychopień ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапе́шка ’тоўстая жанчына’ (Бяльк.). Няясна, параўн. рус. тапе́шка ’ляпёшка’, якое Фасмер (4, 19) выводзіць з *топежка (< *топи́ть, відаць, са значэннем ’растапляць, раствараць’, гл. тапіць 2); магчыма, з таўпешка ад то́ўпіць ’набіваць, папаўняць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сых ’ежа з кавалкаў лечанага цеста’ (Мік.). Відаць, да сухі, сушыць (гл.), параўн. таксама славац. posuch ’ляпёшка з хлебнага цеста’. Цікавым з’яўляецца супрацьпастаўленне з патапцы ’страва з хлеба і малака’ (мазыр., З нар. сл.), што ад тапіць ’мачыць у вадкасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)