лы́панне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Лыпаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лып, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. лыпаць — лыпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́скваць

‘лыпаць, моргаць вачыма; ззяць, мігцець; хлюпаць, плюхаць, плёскаць; гаварыць пустое’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заплю́скваю заплю́скваем
2-я ас. заплю́скваеш заплю́скваеце
3-я ас. заплю́сквае заплю́скваюць
Прошлы час
м. заплю́скваў заплю́сквалі
ж. заплю́сквала
н. заплю́сквала
Загадны лад
2-я ас. заплю́сквай заплю́сквайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заплю́скваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Лыпаць. Дзіцё спакойна і нібы абыякава лупала чорнымі, як вугалькі, вочкамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́псы ’вочы’ (Яўс.). Няясна (мала інфармацыі). З арго (?). Да лы́паць (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Лыпнуць некалькі разоў; лыпаць некаторы час. Цярэшка палыпаў вачыма, павярнуўся да аднаго, да другога, нібы бачыў іх [мужчын] першы раз. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́палы (абразл.) ’вочы’ (КТС, Быкаў), лы́паўкі (Сцяшк. Сл.). Да лы́паць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лып! — пра лыпанне (мсцісл., Нар. лекс.), як і польск. łyp!, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да лыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́паць 1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр. лу́пати (очима), рус. лу́пать ’тс’, польск. łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш. loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа 3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па 3 (гл.).

Лу́паць 2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́пацца ’лопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр. лупа́тися ’лопацца, трэскацца’, чэш. lupati ’тс’. Да луп 1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл. lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)