ЛУ́ЦКАЯ Ірына Канстанцінаўна (н. 18.2.1949, г. Красны Луч Луганскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыла Кіеўскі мед. ін-т (1972). З 1990 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па фізіялогіі зуба, умовах фарміравання рэзістэнтнасці іх цвёрдых тканак, уплыве агульнай рэактыўнасці арганізма на ўстойлівасць зубоў да знешніх уздзеянняў, стаматалагічнай прафілактыцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.

Тв.:

Светоотверждаемые композиты в клинике терапевтической стоматологии // Современное стоматологическое материаловедение и использование его достижений в клинической практике. М., 1994;

Коррекция общей резистентности организма в системе стоматологической профилактики // Экологическая антропология: Ежегодник. Мн.;

Люблин;

Лодзь, 1997. Вып. 2.

т. 9, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клу́чышча ’расчэп, лучына’ (Гарб.). Да лучышча, луч (гл.). Тут таксама цяжка вызначыць паходжанне пачатковага к. Параўн. клухтавіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зака́тный (относящийся к закату) вячэ́рні, захо́дні, апо́шні;

зака́тный час вячэ́рняя часі́на;

зака́тный луч апо́шні (вячэ́рні) праме́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РЭ́ЙМЕРЫС (Reimeris) Вацыс (н 3.8.1921, г. Куршэнай, Літва),

літоўскі паэт. Засл. дз. культ. Літвы (1965). Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1956). У 1949—86 працаваў у перыяд. друку. Друкуецца з 1940. Аўтар зб-каў паэзіі «Зямлі бацькоў» (1945), «З вясною» (1948), «З табой я размаўляю» (1958), «У Белага Таджа» (1958, прэмія Дж.​Неру 1968), «Далоні» (1968), «Шэсці» (1970), «Паэты ходзяць па зямлі» (1981), «Ave Maria» (1996), паэм «Зямля з букетам кветак» (1986) і інш. У ранняй паэзіі пераважалі тэмы Вял. Айч. вайны, пасляваен. жыцця, у пазнейшых творах — роздумы пра гіст. вопыт літ. народа, каханне. Піша для дзяцей, у т. л. кн. вершаў «Сарока-белабока» (1974, Дзярж. прэмія Літвы 1975). Перакладае рус. і бел. паэтаў. Пераклаў вершы Я.​Купалы «Лён», «Алеся», «Касцу», «Спадчына», «Трэба нам песень». На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Р.​Барадулін, С.​Дзяргай, У.​Карызна, Г.​Кляўко, П.​Панчанка, А.​Разанаў, І.​Скурко, М.​Танк.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія. Т. 1. Мн., 1977;

У кн.: Бурштынавыя пацеркі. Мн., 1984;

Рус. пер. — Твое тепло. М., 1961;

Луч на ладони. М., 1962;

Полнолуние. М., 1972;

Проводы дерева. М., 1984.

А.​П.​Лапінскене.

т. 13, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лучы́на ’хваёвая трэска са смольнага пня, якой падпальвалі дровы, выкарыстоўвалі для асвятлення’ (ТСБМ, Яруш., Янк. 1, Бяльк., Сцяшк., ТС, Ян.; пін., Шатал.; КЭС, лаг.; любан., міёр., Нар. словатв.), лучы́ніца ’тс’ (Нар. Гом.), лучы́ніна ’тс’ (ТС). Да луч 2 (гл.). Сюды ж лучы́нка — назва народнага бытавога танца (кап., Жыв. сл.), лучы́ніца ’тс’ (Інстр. 3), лучыннік ’кош з лучыны’ (пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільсні́цца, льсні́цца ’блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню)’ (ТСБМ). Рус. лосни́ться, укр. лисні́ти, лисни́тися, дыял. ли́ска́ти, польск. łyskać, ст.-чэш. lščieti se, чэш. lesknouti se, славац. lesknúť sa, славен. lesketati se, серб.-харв. ле̏скати се, балг. лъщя́, макед. дыял. лашти. Ст.-слав. льщати сѫ, ст.-рус. льщатися, ст.-бел. ильснутися (Скарына). З прасл. *lьsknǫti (sę), суадноснага з *lьskěti (sę), і‑ пратэтычнае. Прасл. *lьsk‑ < *lъsk‑ (відаць, у выніку кантамінацыі з blьsk‑) звязваецца з іншымі абазначэннямі святла, якія ўзыходзяць да і.-е. *leuk‑/*louk‑; параўн. луч, луна. Праабражэнскі, 1, 470; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛУГА́НСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана на У Украіны. Утворана 3.6.1938. Да 1958 і ў 1970—90 наз. Варашылаўградская вобл. Пл. 26,7 тыс. км². Нас. 2782,8 тыс. чал. (1996), гарадскога 87%. Цэнтр — г. Луганск. Найб. гарады: Севераданецк, Алчэўск, Лісічанск, Стаханаў, Красны Луч.

Прырода. Большая ч. тэрыторыі вобласці — хвалістая стэпавая раўніна, расчлянёная густой сеткай яроў і лагчын. На Пд — Данецкі краж (выш. да 367 м, г. Магіла-Мячэтная). Карысныя выкапні: каменны вугаль (частка Данецкага вугальнага басейна), вапнякі, мергель, мел, вогнетрывалыя і пластычныя гліны, каменная соль. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -6 °C на Пд да -8 °C на ПнУ, ліп. 21—23 °C. Ападкаў за год ад 400—450 мм на ПнУ да 550 мм у межах Данецкага кража. Гал. рака — Северскі Данец з прытокамі Красная, Баравая, Айдар, Дзеркул (злева) і Лугань, Луганчык, Вял. Каменка (справа). Глебы чарназёмныя, дзярнова-падзолістыя, у поймах рэк алювіяльныя. Участкі карэнных стэпаў захаваліся ў межах Луганскага запаведніка. Пад лесам каля 7% тэрыторыі (пераважна ў пойме Северскага Данца). На ПнУ вобласці лясныя палосы, закладзеныя ў канцы 19 ст. В.В.Дакучаевым (Юніцкі бат. заказнік).

Гаспадарка. Л.в. — важны раён цяжкай прам-сці Украіны. Вядучыя галіны прам-сці: вугальная (здабыча энергет. і каксавальных каменных вуглёў), металургічная (вытв-сць чыгуну, сталі, пракату, ферасплаваў, труб), маш.-буд. (вытв-сць горна-шахтавага абсталявання, цеплавозаў, вагонаў, станкоў, абсталявання для металургічнай, хім. прам-сці, прылад, ЭВМ), хім., коксахім. і нафтахім. (вытв-сць аміяку, мінер. угнаенняў, анілінавых фарбавальнікаў, гумава-тэхн. вырабаў, соды). Вытв-сць электраэнергіі на ЦЭЦ і ДРЭС (Варашылаўградская, Штэраўская, Лісічанская). Развіты лёгкая (трыкат., тэкст., швейная, абутковая), харч. (мясная, масларобная і алейная, мукамольна-крупяная, плодаагароднінакансервавая і інш.), камбікормавая, дрэваапр. (у т. л. мэблевая) прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў (шкло, жалезабетонныя вырабы). С.-г. ўгоддзі займаюць 1872 тыс. га, у т. л. пад ворнымі землямі 1386 тыс. га (1996). Буйныя арашальныя сістэмы (пл. каля 100 тыс. га). Земляробства спецыялізуецца на вытв-сці збожжавых (пшаніца, кукуруза, ячмень) і алейных (сланечнік) культур. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Садоўніцтва, вінаградарства. Жывёлагадоўля малочна-мяснога кірунку. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, коз, птушку. Дапаможныя галіны — пчалярства, трусагадоўля, рыбаводства. Чыг. вузлы: Луганск, Папасная, Родакава і інш. Асн. аўтадарогі: Луганск—Харкаў, Луганск—Данецк, Луганск—Дзябальцава. Аэрапорты ў Луганску і Севераданецку.

Л.​В.​Лоўчая.

т. 9, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лу́чнік ’воін, узброены лукам’ (ТСБМ). Да лук 1 (гл.).

Лучні́к 1, лу́чнік, лу́шнік ’прыстасаванне для асвятлення хаты лучынай’ (Эр. 8, Некр., Пятк., Шат., Янк. 1, Ян., Сцяшк., Бір. дыс., ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.), ’прылада для асвятлення такоў, корчмаў’ (КЭС, лаг.; глус., КЭС). Укр. лучни́к, рус. паўн. лучни́к, польск. łucznica ’паходня’. Узнікла шляхам скарачэння лексемы лучы́ннік ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), якая з лучы́на (гл.). У выніку пераносу значэння (звязанага з пасіўнасцю лучніка) з’явілася лу́чнік ’гультай’ (петрык., Мат. Гом.). Да луч 2 (гл.).

Лучнік 2 ’частка млына’ (мін., в. Сляпянка, КЭС). З-за не-дахопу інфармацыі дакладна нельга аднесці да адпаведнага зыходнага слова. Відавочна, да лучы́ць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́сы в разн. знач. косо́й; (не отвесный — ещё) накло́нный;

к. праме́нь — косо́й луч;

к. по́чырк — косо́й по́черк;

к. каўне́р — косо́й во́рот;

к. по́зірк — косо́й взгляд;

к. па́рус — косо́й па́рус;

к. ву́гал — косо́й у́гол;

◊ к. са́жань у пляча́х — разм. коса́я са́же́нь в плеча́х, пле́чи коса́я са́же́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косо́й​I

1. ко́сы; (кривой) крывы́;

косо́й луч ко́сы праме́нь;

косо́й по́черк ко́сы по́чырк;

косо́й у́гол мат. ко́сы ву́гал;

2. (косоглазый) касаво́кі;

3. перен. ско́сы;

косо́й взгляд ско́сы по́зірк;

броса́ть косы́е взгля́ды ско́са пазіра́ць (глядзе́ць);

◊

косая са́же́нь в плеча́х цэ́лы са́жань у пляча́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)